Алах-Юнь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Алах-Юнь (па-расейску: Аллах-Юнь, па-якуцку: Ааллаах Үүн) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Вусьць-Майскім улусе Рэспублікі Саха (Якутыя) у Расейскай Фэдэрацыі. Насельніцтва: 1622 (1959), 2600 (1969), 2116 (1970), 1903 (1979), 2200 (1989), 700 (1999), 306 (2002), 169 (2010). Знаходзіцца на правым беразе ракі Алах-Юнь (басэйн ракі Алдан) за 300 км на паўночны ўсход ад Вусьць-Маі. Заснаваны на месцы паштовай станцыі ў сувязі са знаходжаньнем радовішчаў золата, ад 1957 г. рабочы пасёлак. У 2004 было прынятае рашэньне аб адміністрацыйнай ліквідацыі пасёлку, але людзі працягваюць там жыць.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аллах-Юнь. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 37.