Акупаваныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Акупаваныя»
нарв. Okkupert
Жанр драма
Стваральнік Эрык Шэльдб’ерг[d]
Сцэнарыст Ю Нэсьбё
Рэжысэр Эрык Скьёлдберг(no)
У ролях Гэнрык Мэстад(no), Анэ Даль Торп(no)
Кампазытар Нікаляс Сілітоў(en)
Краіна Нарвэгія
Колькасьць сэзонаў 1
Колькасьць сэрыяў 10
Мова нарвэская
Вытворчасьць
Прадусар Гудні Гумэльвол
Выканаўчыя прадусары Ю Нэсьбё
Апэратар Джон-Андрэас Андэрсэн(no)
Мантаж Свэрыр Крысцьянстан
Вытворчасьць «Жоўты птах»(sv) (Стакгольм, Швэцыя)
Даўжыня сэрыі 45 хвілінаў
Бюджэт 90 млн нарвэскіх кронаў ($11 млн)
Трансьляцыя
Тэлеканал «ТБ 2»(no)
На экранах 4 кастрычніка 2015 (8 гадоў таму) —
Фармат відэа 16:9[d]
Храналёгія
Папярэдні «Першапраходзец»(no) (2013)
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

«Акупаваныя» — нарвэскі тэлевізійны сэрыял 2015 году, зроблены швэдзкай кінастудыяй «Жоўты птах». Першы сэзон трансьляваўся з 4 кастрычніка да 29 лістапада 2015 году нарвэскім каналам TV2[1]. Аўтарам ідэі і першай вэрсіі сцэнару быў нарвэскі пісьменьнік Ю Нэсьбё, які распачаў над ім працу ў 2008 годзе[2].

Першую сэрыю 4 кастрычніка 2015 г. паглядзелі 633 тыс. (13%) жыхароў Нарвэгіі. Напярэдадні прэм’еры правы на паказ сэрыялу ў перакладзе прадалі тэлеканалам у 10 дзяржавах Эўропы: Брытаніі, Бэльгіі, Даніі, Ісьляндыі, Люксэмбургу, Нідэрляндах, Нямеччыне, Фінляндыі, Францыі, Швэцыі[3]. Таксама перакладзены фільм паказалі ў Аўстраліі, Гішпаніі, Польшчы, ЗША і Эстоніі.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падзеі сэрыялу адбываюцца ў недалёкай будучыні. Нарвэгія адмаўляецца ад здабычы нафты пасьля экалягічнай катастрофы, падчас якой загінула 400 чалавек. Гэта пагражае выбухам сусьветнага энэргетычнага крызісу. Расея пры маўклівай падтрымцы Эўразьвязу праводзіць хуткае і некрывавае ўварваньне ў Нарвэгію, каб прымусіць краіну да аднаўленьня здабычы нафты і збалянсаваньня раўнавагі сусьветнай здабычы нафты. Афіцыйнай падставай зьяўляецца аднаўленьне паставак нафты ў Эўропу. Але расейцы плянуюць пакінуць кантроль за здабычай нафты за сабою, захоўваючы пры гэтым сацыяльны лад жыцьця.

Нарвэскі прэм’ер Хэнрык Мэстад выкручваецца паміж грамадзкай думкай, якая патрабуе выгнаньня расейцаў з краіны, ды расейскай амбасадаркай, якая яго шантажуе. Само грамадзтва дзеліцца: ад калябарацыі з акупантамі да спробаў узброенага паўстаньня. Ахоўнік прэм’ера Эльдра Скар выпадкова трапляе ўплеценым у змову дзеля выгнаньню расейцаў з Нарвэгіі[4].

Сэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы сэзон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарвэская назва прэм’ера Назва па-беларуску
1 April 4 кастрычніка 2015 Красавік
2 Maj 4 кастрычніка 2015 Травень
3 Juni 11 кастрычніка 2015 Чэрвень
4 Juli 18 кастрычніка 2015 Ліпень
5 Augusti 25 кастрычніка 2015 Жнівень
6 September 1 лістапада 2015 Верасень
7 Oktober 8 лістапада 2015 Кастрычнік
8 November 15 лістапада 2015 Лістапад
9 December — Del 1 22 лістапада 2015 Сьнежань — частка 1
10 December — Del 2 29 лістапада 2015 Сьнежань — частка 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]