Аддзяленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абазначэньне аддзяленьня NATO

Аддзяле́ньне, дружы́на[1][2][3] — першаснае (ніжэйшае) тактычнае падразьдзяленьне ва ўзброеных сілах большасьці дзяржаваў.

Складаецца з 6—12 чалавек на чале з камандоўцам (сяржантам, старшыной). Звычайна ўваходзіць у склад зьвязу. Адпаведнікамі аддзяленьня ў іншых родах войскаў зьяўляюцца экіпаж танку ці самалёта ў танкавых войсках ці авіяцыі, разьлік гарматы ў артылерыі. На ваенных караблях аддзяленьне аб’ядноўвае асабовы склад адной вайсковай спэцыяльнасьці, і звычайна ўваходзіць у склад каманды.

Таксама аддзяленьне — першасная (ніжэйшая) арганізацыйная адзінка ў штабах, вайскова-навучальных установах, установах і інш., напрыклад, аддзяленьне кадраў або страявое аддзяленьне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Віталь Мікула Страявы вайсковы статут. — Менск: Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, 1943. — С. 19. — 31 с.
  2. ^ Францішак Кушаль. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі // Беларускі Гістарычны Агляд. — 1998.
  3. ^ Лявон Юрэвіч Жыцьцё пад агнём. Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Электроннае выданьне. — ARCHE, 1999.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Военный энциклопедический словарь, 1983. — 863 с : 30 л. ил. — С. 527.