Агрэсія (палітыка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Агрэ́сія (ад па-лацінску: aggressio — «напад») — выкарыстаньне ўзброенай сілы адной дзяржавай (групай дзяржаваў) супраць сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці, палітычнай незалежнасьці другой дзяржавы або народу (нацыі).

Найбольш небясьпечная ўзброеная (прамая) форма агрэсіі. Існуе таксама паняцьце ўскоснай агрэсіі, пры якой дзяржава-агрэсар скрыта выкарыстоўвае ўзброеныя сілы, напрыклад, праз узброеныя банды наёмнікаў, нерэгулярныя вайсковыя фармаваньні. Паводле Статуту ААН, Савет Бясьпекі можа кваліфікаваць як агрэсію і іншыя дзеяньні.

Адпаведна з міжнародным правам агрэсія — злачынства супраць міжнароднага міру і таму цягне за сабой міжнародную адказнасьць. Дзяржава, якая стала аб’ектам агрэсіі, мае права на прыняцьцё мер індывідуальнай і калектыўнай самаабароны. Савет Бясьпекі ААН правамоцны прыняць пастанову аб выкарыстаньні да агрэсару Прымусу да міру, у т. л. вайсковага характару, напрыклад, у 1991 годзе ўзброеныя сілы НАТО выступілі супраць Іраку, які захапіў Кувэйт.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]