Авіяцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Планёр

Авія́цыя (па-француску: aviation, ад па-лацінску: avis — птушка), лётніцтва[1][2][3] — тэорыя і практыка палёту ў паветры на лятальных апаратах, цяжэйшых за паветра.

Лятальныя апараты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Boeing 747—200

Вядомыя наступныя тыпы лятальных апаратаў:

А таксама: планёр, дэльтаплян, БПЛА.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бамбардзіроўшчык B-52 скідвае бомбы

Авіяцыя пачала разьвівацца ў пачатку XX ст. Першы пасьпяховы палёт на самалёце з рухавіком унутранага згараньня ажыцьцявілі 17 сьнежня 1903 г. амэрыканскія мэханікі браты Ўілбур і Орвіл Райт.[4] Усьлед за гэтым будуюць самалёты Альбэрта Сантас-Дзюмон, Ф. Фэрбэр, Я. М. Гакель, Д. П. Грыгаровіч, Ігар Сікорскі.

Зь сярэдзіны 1920-х у самалётабудаваньні пачалі выкарыстоўваць дзюралюмін; да сярэдзіны 1930-х адбыўся пераход ад біпляну да манапляну.

Напрыканцы 1930-х зьявіўся рэактыўны рухавік. З пачатку 1950-х рэактыўныя самалёты сталі выкарыстоўваць і ў цывільнай авіяцыі, у ваенна-паветраных сілах зьявіліся звышгукавыя самалёты.

Напачатку 1990-х сэрыйныя самалёты дасягнулі хуткасьці 3000-3500 км / г, максымальнай вышыні палёту больш за 30 км і далёкасьці да 15 тыс. км.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]