АЕК Лярнака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
АЕК Лярнака
Поўная назва Αθλητική Ένωση Κίτιον
Заснаваны 1994
Горад Лярнака, Кіпр
Стадыён Нэо ГСЗ
Умяшчальнасьць: 13 032
Прэзыдэнт Андрэас Карапатакіс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2022—2023 3 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

АЕК (па-грэцку: ΑΈΚ) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лярнакі. Заснаваны ў 1994 годзе па зьліцьці двух клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос». Двухразовы ўладальнік Кубка Кіпру (2004, 2018). Акрамя футбольнай каманды клюб мае філія ў баскетболе, валейболе і футзале. Імя клюба ўзыходзіць да колішняга старажытнагрэцкага гораду Кітыён, які некалі месьціўся на месцы сёньняшняй Лярнакі. Колеры клюбу — жоўтыя і зялёныя, а іхняя эмблема зьмяшчае выяву вайскавода Кімана, які памёр абараняючы горад Кітыён каля 450 году да н. э. у бітве з пэрсамі. Значныя посьпехі клюб дасягняў у другой дэкадзе 2010-х гадоў, калі пяць разоў фінішаваў на 2 месцы, а таксама праходзіў у групавыя этапы эўракубкаў. У розыгрышы Лігі канфэрэнцыяў 2022—2023 гадоў АЕК прасунуўся ў плэй-оф гэтага турніру пасьля таго як дружына заняла 3 месца ў групе Лігі Эўропы, змагаючыся супраць кіеўскага «Дынама», «Рэна» і «Фэнэрбахчэ».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

AEK паўстаў 18 ліпеня 1994 году, калі прайшла аб’яднаньне лярнаскіх клюбаў ЭПА і «Пэзапарыкос»[2].

«Пэзапарыкос» і ЭПА[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Пэзапарыкос» быў створаны ў 1924 годзе. У 1926 годзе колішнія гульцы «Пэзапарыкос» заснавалі ўласны клюб АМОЛ, што з грэцкае абрэвіятуры перакладаецца як Атлетычны адукацыйны лярнаскі клюб. У 1932 годзе два клюбы аб’ядналіся ў адзін, які атрымаў назву ЭПА. Аднак, у 1937 годзе група сябраў клюбу сышлі з ЭПА і аднавілі клюб «Пэзапарыкос».

ЭПА 50 разоў брала ўдзел у Першым дывізіёне і тройчы станавіўся чэмпіёнам Кіпру ў 1945, 1946 і 1970 гадах. Пяць разоў клюбу скарыўся Кубак Кіпру. Адзін сэзон клюб браў удзел у розыгрышу чэмпіянату Грэцыі, але хутка вярнуўся да ўдзел у айчынных спаборніцтвах. «Пэзапарыкос» правёў 49 сэзонаў у Першым дывізіёне. Двойчы ён станавіўся чэмпіёнам краіны ў 1954 і 1988 гадах, а таксама аднойчы здабываў Кубак Кіпру. Акрамя футболу, абодва клюбы мелі атлетычныя сэкцыі, якія таксама аб’ядналіся.

Па аб’яднаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па аб’яднаньні клюб адразу ўзяў удзел у розыгрышу Першага дывізіёну, але адразу посьпехаў ня меў. У 1996 годзе АЕК дасягнуў фіналу кубка краіны, але пацярпеў паразу ад АПОЭЛа.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Кенан Пірыч 1994
2 Сьцяг Сэнэгалу Аб Альфа Д’юнку (ар. Гранада) 2001
4 Сьцяг Сэрбіі Аб Ненад Томавіч 1987
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Ісмаэль Касас 2001
7 Сьцяг Партугаліі ПА Густаву Ледыш 1992
8 Сьцяг Італіі Нап Франка Танг’я (ар. Одэнсэ) 2002
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Фран Соль 1992
10 Сьцяг Паўночнай Македоніі Нап Іван Трычкоўскі (капітан) 1987
11 Сьцяг Францыі Нап Імад Фараж 1999
12 Сьцяг Партугаліі Нап Рафаэл Лопіш 1991
14 Сьцяг Гішпаніі Аб Анхэль Гарсія 1993
15 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Аб Хрвое Мілічавіч 1993
16 Сьцяг Партугаліі Нап Бруну Гама 1987
17 Сьцяг Гішпаніі ПА Пэрэ Понс 1993
18 Сьцяг Камэруну ПА Вільфрыд Каптум 1996
20 Сьцяг Бразыліі Нап Кларысмарыю Сантус 2001
21 Сьцяг Кіпру Аб Нікас Энглезу 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Гішпаніі Бр Яга Эрэрын 1988
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дані Энрыкеш 1997
27 Сьцяг Кіпру Аб Валентэн Рабэрж 1987
28 Сьцяг Аргентыны Аб Факунда Санчэс 1990
29 Сьцяг Кіпру ПА Ёргас Наум 2001
30 Сьцяг Кіпру Аб Гэнры Бэйтс Андрэў 2001
33 Сьцяг Кіпру Нап Лямпрас Канстанці 2005
34 Сьцяг Кіпру Аб Андрэас Капсіс 2005
38 Сьцяг Кіпру Бр Ёакім Тумпас 1999
41 Сьцяг Вэнэсуэлы Нап Матыяс Гансалес 2005
45 Сьцяг Вугоршчыны Нап Адам Дзюрча 1991
66 Сьцяг Кіпру ПА Рафаіль Мамас 2001
71 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Марк Дымэрс 1993
78 Сьцяг Кіпру Бр Андрэас Параскевас 1998
91 Сьцяг Кіпру Аб Фанас Катэлярыс 1996
Сьцяг Кіпру Нап Марыс Дзіярдзіс 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]