Іслам Карымаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іслам Карымаў
Іслам Карымаў
Іслам Карымаў
Прэзыдэнт Узбэкістану
24 сакавіка 1990 — 2 верасьня 2016
Папярэднік: няма
Наступнік: Нігматыла Юлдашаў (в. а.)
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Ўзбэкістан
1 студзеня 1990 — 13 студзеня 1992
Прэзыдэнт: Іслам Карымаў
Папярэднік: Шукурула Мірсаідаў
Наступнік: Абдухашым Муталаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 30 студзеня 1936
Самарканд, Узбэцкая ССР, СССР
Памёр: 2 верасьня 2016 (80 гадоў)
Партыя: КПСС (1964—1991);
Народна-дэмакратычная партыя Ўзбэкістану;
Лібэральна-дэмакратычная партыя Ўзбэкістану
Сужэнец: Тацяна Карымава
Дзеці: Гульнара Карымава, Лола Карымава
Бацька: Абдугані Карымаў
Маці: Санабар Карымава
Адукацыя: вышэйшая, эканаміст
Узнагароды:
Герой Узбэкістану
Герой Узбэкістану
Ордэн За выбітныя заслугі (Узбэкістан)
Ордэн За выбітныя заслугі (Узбэкістан)
Ордэн «Сяброўства» (Узбэкістан)
Ордэн «Сяброўства» (Узбэкістан)

Ісла́м Абдугані́евіч Кары́маў (па-ўзбэцку: Ислом Абдуғанийевич Каримов; 30 студзеня 1936, Самарканд2 верасьня 2016) — узбэцкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Ўзбэкістану (1989—1991), прэзыдэнт Узбэцкай ССР (1990—1991), прэзыдэнт Узбэкістану (1991—2016).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне й вучоба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 30 студзеня 1938 году ў Самаркандзе ў сям’і службоўцаў. У 1955 годзе скончыў школу. Скончыў Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут паводле спэцыяльнасьці «інжынэр-мэханік» і Ташкенцкі інстытут народнай гаспадаркі (цяпер Ташкенцкі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт) паводле спэцыяльнасьці «эканаміст». Кандыдат эканамічных навук.

Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працоўную дзейнасьць пачаў у 1960 годзе спачатку памочнікам майстра, затым майстрам тэхналёгіі на заводзе «Ташсельмаш». З 1961 году — інжынэр, пасьля вядучы інжынэр-канструктар на авіяцыйным аб’яднаньні імя В. П. Чкалава. Быў міністрам фінансаў, старшынём Дзяржпляну, першым сакратаром ЦК КПУ.

Дзяржаўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

24 сакавіка 1990 году на саборы Вярхоўнай Рады Ўзбэцкай ССР абраны Прэзыдэнтам рэспублікі. З 1 лістапада таго ж году як прэзыдэнт узначальваў Кабінэт Міністраў Узбэцкай ССР. У сакавіку 1991 году перад рэфэрэндумам пра захаваньне СССР, агітаваў насельніцтва Ўзбэкістану прагаласаваць за тое, каб застацца ў складзе Савецкага Саюзу. Узбэкістан даў 93,7 % галасоў «за» пры яўцы ў 95,4 %. Аднак ужо 31 жніўня таго ж году, праз 10 дзён пасьля правалу мецяжу ДКНС, Карымаў першым зь сярэднеазіяцкіх паноў абвясьціў пра незалежнасьць сваёй рэспублікі[2]. Гэты чын быў пацьверджаны на рэфэрэндуме 29 сьнежня 1991 году (які прайшоў ужо пасьля заявы пра спыненьне існаваньня СССР), дзе больш 98 % прагаласавалі за незалежны Ўзбэкістан. Перад гэтым 18 лістапада сабор Вярхоўнай Рады Рэспублікі Ўзбэкістан прыняла закон пра выбары прэзыдэнта. Выбары прайшлі на альтэрнатыўнай аснове. На прэзыдэнцкае «крэсла» прэтэндавалі: ад народна-дэмакратычнай партыі й Саюзу прафсаюзаў Узбэкістану — І. А. Карымаў, ад дэмакратычнай партыі «Эрк» — Салей Мадамінаў (Мухамад Саліх). Па выніках галасаваньня, ад агульнага ліку выбарцаў 86 % аддалі свае галасы за Іслама Карымава, 12,3 % — за Салея Мадамінава.

26 сакавіка 1995 году праз рэфэрэндум прэзыдэнцкія паўнамоцтвы І. А. Карымава падоўжаны да 2000 году. Карымаў, які абраў аўтарытарную мадэль дзяржаўнага разьвіцьця, атрымаў практычна неабмежаваную ўладу, але ня здолеў дамагчыся рэальнага паляпшэньня жыцьцёвага ўзроўню для большасьці насельніцтва й паступова пачаў губляць сваю падтрымку. Па меры пагаршэньня эканамічнай сытуацыі й абвастрэньня змаганьня за ўладу сур’ёзнай пагрозай палітычнаму рэжыму Карымава сталі мусульманскія вернікі. Сытуацыя абвастралася ў 1999, 2000 і 2004 гг., калі баевікі ўладкоўвалі выбухі ў Ташкенце й іншых местах, а ў суседняй Кіргізыі праходзілі маштабныя баі ўрадавых войскаў з узброенымі ўзбэцкімі ворагамі І. Карымава. У адказ былі праведзены некалькі сэрыяў масавых арыштаў. У 1999 годзе Карымаў рэфармаваў традыцыйны супольны інстытут мясцовага самакаваньня — махала, стварыўшы на яго грунце ўзброеныя атрады «Вартавых махалі». На думку экспэртаў, махалі сталі асноўным элемэнтам сыстэмы сачэньня й кантролю за насельніцтвам. Замах на Карымава ў 1999 годзе выклікаў яшчэ больш рэпрэсіяў супраць ісламскіх груп і грамад.

У лютым 1999 году ў Ташкенце ў будынка ўрада, дзе павінна было адбыцца паседжаньне кабінэта міністраў, у выніку выбуху замінаванага аўтамабіля загінулі 16 чалавек і больш ста атрымалі раненьні. Прэзыдэнт быў не паранены. У сваім выступе па тэлебачаньні ён назваў тэракт спробай замаху на сваё жыцьцё й зьвінаваціў ва ў гэтым прадстаўнікоў радыкальнага ісламу.

9 студзеня 2000 году на практычна безальтэрнатыўных выбарах абіраецца прэзыдэнтам на другі тэрмін з вынікам 91,9 % галасоў. Пасьля 11 верасьня 2001 году Ўзбэкістан стаў стратэгічным хаўрусьнікам ЗША ў вайне супраць тэрарыстаў у Аўганістане. Ташкент даў Вашынгтону магчымасьць адкрыць на тэрыторыі Ўзбэкістану вайсковую базу.

Нацыянальны рэфэрэндум 27 лютага 2002 году падоўжыў прэзыдэнцкія паўнамоцтвы з 5 да 7 гадоў. У траўні 2005 году адбыліся хваляваньні ў Андыжане, дзе ўрадавыя войскі адкрылі агонь па людзях, якія патрабавалі правядзеньні сацыяльна-палітычных і эканамічных рэформаў ва Ўзбэкістане. Па афіцыйнай вэрсіі, улады здушылі антыўрадавы мяцеж тэрарыстаў, якія фінансаваліся ЗША і замежнымі СМІ.

Чарговыя выбары прайшлі 23 сьнежня 2007 году. Лібэральна-дэмакратычная партыя Ўзбэкістану высунула Карымава ў якасьці свайго кандыдата, нягледзячы на тое, што ён ня меў права балатавацца больш двух тэрмінаў запар. Патрэбную колькасьць подпісаў змаглі даць у ЦВК чатыры кандыдата, якія й сталі ўдзельнікамі выбараў. Вынік выбараў быў прадвызначаны — пераможцам стаў І. Карымаў, які набраў у першым туры 90,76 % галасоў пры яўцы 91 %. Назіральнікі ад ШОС і СНД далі добрую ацэнку выбарам, тым часам як заходнія прадстаўнікі раскрытыкавалі выбары за адсутнасьць «праўдзівага выбару» і назвалі іх фарсам.

Наступныя прэзыдэнцкія выбары адбыліся 29 сакавіка 2015 году, і на іх ізноў здабыў перамогу Іслам Карымаў. Ён набраў 90,39 % галасоў.

Чуткі пра здароўе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 27 гадоў прэзыдэнцтва Ісламу Карымава афіцыйныя ўлады ніколі не паведамлялі пра яго хваробы. Пры гэтым друк нярэдка публікаваў паведамленьні пра слабы стан здароўя Карымава. Інфармацыя пра тое, што прэзыдэнт двойчы траціў прытомнасьць, зьяўляецца з 2010 году. Нібы ў 2013 годзе ён перанёс інфаркт і падтрымвае жыцьцё біястымулятарамі. Зрэшты, сам кіраўнік Узбэкістану неўзабаве пасьля гэтых паведамленьняў зьдзейсьніў працоўны візыт у Маскву.

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 жніўня 2016 году Кабінэт міністраў паведаміў, што 78-гадовы Іслам Карымаў напярэдадні быў шпіталяваны ў лякарню пасьля інсульту й знаходзіцца на стацыянарным лячэньні. Былі чуткі пра сьмерць І. Карымава[3][4][5][6]. Суткі праз малодшая дачка Карымава — Лола паведаміла празь сеціва, што яе бацька перанёс кровазьліцьцё ў мозаг і знаходзіцца ў рэанімацыі, і яго стан стабільны[7]. Памёр 2 верасьня 2016 году.[8][9] Пахаваны ў Самаркандзе ў мячэце прарока Хызра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]