Іпр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іпр
нід. Ieper
франц.
Ypres
Іпр
Герб Іпру Сьцяг Іпру


Краіна: Бэльгія
Рэгіён: Фляндрыя
Правінцыя: Заходняя Фляндрыя
Мэр: Ян Дурнэз
Плошча: 130,61 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 34 959 чал.
шчыльнасьць: 267,66 чал./км²
Тэлефонны код: 057
Паштовы індэкс: 8900, 8902, 8904, 8906, 8908
Геаграфічныя каардынаты: 50°51′3″ пн. ш. 2°53′6″ у. д. / 50.85083° пн. ш. 2.885° у. д. / 50.85083; 2.885Каардынаты: 50°51′3″ пн. ш. 2°53′6″ у. д. / 50.85083° пн. ш. 2.885° у. д. / 50.85083; 2.885
Іпр на мапе Бэльгіі
Іпр
Іпр
Іпр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.ieper.be/

Іпр (па-нідэрляндзку: Ieper [ˈipər], па-француску: Ypres, з.-флям.: Yper), І́пэрн (па-нямецку: Ypern) — горад, разьмешчаны на паўночным захадзе Бэльгіі, у правінцыі Заходняя Фляндрыя, каля граніцы з Францыяй, у складзе эўраакругі Вялікі Ліль. Насельніцтва — 34 897 жыхароў (2006).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню згаданы ў VIII стагодзьдзі, Іпр быў адным з самых заможных гарадоў сярэднявечнай Эўропы, з насельніцтвам у 80 тысячаў жыхароў. У XII—XIV стагодзьдзі ён аспрэчваў у Бруге і Генту званьне галоўнага цэнтру цэхавага сукнаробства ва Фляндрыі. Зацяжная аблога ангельцамі падчас Стогадовай вайны (1383) падарвала яго дабрабыт. Напрыканцы XVI стагодзьдзя, калі мясцовым біскупам быў знакаміты Янсэн (заснавальнік янсэнізму), у Іпры жыло ўжо ня больш за пяць тысячаў чалавек. Далейшыя страты эканоміка панесла падчас войн Людовіка XIV, калі ўмацаваны Вабанам горад ня раз падвяргаўся аблогам.

Першая сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іпр забясьпечыў сабе месца ў сусьветнай гісторыі як стратэгічны пункт Заходняга фронту Першай сусьветнай вайны. Іпраўскі выступ у брытанскіх лініях абароны стаў арэнай трох буйных бітваў, падчас якіх немцы ў 1915 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжылі хімічную зброю — хлёр — і ў 1917 годзе, таксама ўпершыню ў якасьці зброі, — гарчычны газ, цяпер вядомы як іпрыт.

З 250 000 жаўнераў Антанты, якія загінулі каля Іпру, кожны пяты застаўся непахаваным. У памяць пра гэта каля ўезду ў Іпр у 1927 годзе была адкрыта ўзьведзеная на брытанскія сродкі трыюмфальная арка — гэтак званая Мэнэнская брама. На манумэнце выбіты імёны 54 тысячаў загінулых у гэтых месцах падчас Першай сусьветнай вайны. Увогуле вакол гораду налічваецца ня менш за сто сорак вайсковых могілак і мэмарыялаў.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стары горад быў амаль цалкам зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны, аднак яго найбольш значныя збудаваньні былі пазьней адноўлены. Першае месца сярод іх займае помнік гатычнай грамадзянскай архітэктуры — палата суконшчыкаў і бэфруа (1304). У гарадзкім саборы Сьв. Мартына (XIII—XV стагодзьдзі) Янсэн. У новы і найноўшы час гэта быў першы выпадак поўнага зьнішчэньня (і наступнага аднаўленьня) эўрапейскага гораду з-за ваенных дзеяньняў.

Раз у тры гады ў Іпры праводзіцца касьцюмаваны Фэстываль катоў, у памяць пра жахлівую традыцыю, якая існавала ажно да пачатку XIX стагодзьдзя: скідаць жывых катоў з гарадзкой вежы. У апагей сьвята адбываецца ськіданьне зь вежы цацачных катоў.

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іпрсховішча мультымэдыйных матэрыялаў