Інстытуцыяналізацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інстытуцыяналіза́цыя — ператварэньне якой-небудзь зьявы ці руху ў арганізаваную ўстанову, упарадкаваны працэс з вызначанай структурай адносінаў, герархіяй улады, дысцыплінай, правіламі паводзінаў.

За любым інстытутам стаіць гісторыя яго інстытуцыяналізацыі.

Інстытуцыяналізацыя можа тычыцца любой грамадзкай сфэры: гаспадарчай, палітычнай, рэлігійнай і г. д.

Пэўнымі прыкладамі інстытуцыяналізацыі могуць зьяўляцца: ператварэньне народных збораў у парлямэнт; выслоўяў, творчай спадчыны мысьляра — у філязофскую ці рэлігійную школу; захапленьні якім-небудзь жанрам папулярнае музыкі — у субкультурную арганізацыю.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]