Інданэзійская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інданэзійская мова
Bahasa Indonesia
[[Файл:Bahasa indonesia.png, Bahasa Indonesia.svg|]]
Ужываецца ў Інданэзія, Усходні Тымор
Рэгіён Інданэзія
Колькасьць карыстальнікаў 23 млн (2000)
Клясыфікацыя Аўстранэзійскія
Малайска-палінэзійскія
Ядзерныя малайска-палінэзійскія
Сулавэсійскія
Малайская
Інданэзійская
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Інданэзія
Рэгулюецца Badan Pengembangan dan Pembinaan Bahasa
Статус: 1 дзяржаўная[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 id
ISO 639-2(Б) ind
ISO 639-3 ind

Інданэзі́йская мо́ва (па-інданэзійску: Bahasa Indonesia — мова Інданэзіі) — адна з аўстранэзійскіх моваў. Афіцыйная мова (з 1945 г.) і мова міжнацыянальных зносінаў у Інданэзіі. У бытавых зносінах яе выкарыстоўваюць каля 20 млн чалавек. Агульная колькасьць тых, хто валодае мовай у той ці іншай ступені — каля 200 млн. Дыялектаў ня мае.

Інданэзійская мова аформілася ў першай палове XX стагодзьдзя на базе малайскай мовы, якая традыцыйна выкарыстоўвалася ў гэтым рэгіёне як лінгва-франка. Назва «інданэзійская мова» была прынята ў 1928 г. на Кангрэсе моладзі і паступова выцесьніла назву «малайская мова». Пісьменнасьць на аснове лацінскага альфабэту.