Інвэстыцыйны фонд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Інвэстыцыйны фонд (лац. investio + fundus — апранаю + аснова) — спосаб супольнага ўкладаньня грошай дзеля атрыманьня прыбытку. Віды: гандляваны на біржы, закрыты, прыватны, страхавы (закладны) і ўзаемны. Укладнікі перадаюць сродкі кіраўнічаму прадпрыемству фонду ў абмен на дзель у яго капітале. Кіраўнічае прадпрыемства ўкладае грошы ўкладнікаў у даходныя прадпрыемствы за ўзнагароджаньне. Вартасьць дзелі ў капітале фонду мяняецца адпаведна выніковасьці (даходнасьці) ўкладаньняў. Дзель у капітале фонду дазваляецца прадаваць[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

16 красавіка 2004 г. А.Лукашэнка падпісаў Даручэньне № 09/124-413 аб ліквідацыі спэцыялізаваных інвэстыцыйных фондаў (СІФ) і вяртаньні імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасьць» грамадзянам — былым акцыянэрам СІФаў[2].

Паводле Закону Рэспублікі Беларусь «Аб інвэстыцыйных фондах» 2017 году, у Беларусі вылучаліся 2 віды інвэстыцыйных фондаў:

  • Акцыянэрны. Юрыдычная асоба са статусам адкрытага акцыянэрнага таварыства.
  • Паявы. Спалучэньне маёмасьці пайнікаў, якое не зьяўляецца юрыдычнай асобай. Пай ёсьць імянной каштоўнай паперай, якая пацьвярджае права ўласьніка на дзель маёмасьці фонду.
    • Адкрыты. Абавязаны выкупаць і прадаваць паі кожны працоўны дзень.
    • Інтэрвальны. Адчыняецца для гандлю паямі ў вызначаны правіламі фонду час.
    • Закрыты. Прадае паі пры ўтварэньні і выкупае дзелі пры сканчэньні ўкладаньня[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Як працуе інвэстыцыйны фонд // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 26 ліпеня 2017 г. Праверана 5 жніўня 2017 г.
  2. ^ Абмен акцыяў прадпрыемстваў на ІПЧ «Маёмасьць» // ААТ «ААБ Беларусбанк», 1 лютага 2016 г. Праверана 5 жніўня 2017 г.