Інвэрнэс Каледоніян Тыстл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Інвэрнэс Каледоніян Тыстл
Поўная назва Inverness Caledonian Thistle Football Club
Заснаваны 1994
Горад Інвэрнэс, Шатляндыя
Стадыён Каледоніян
Умяшчальнасьць: 7819
Чэмпіянат Чэмпіянат прафэсійнай лігі
 · 2022—2023 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
ictfc.com (анг.)

«Інвэрнэс Каледоніян Тыстл» (па-ангельску: Inverness Caledonian Thistle F.C.) ― шатляндзкі футбольны клюб з гораду Інвэрнэсу. Клюб быў заснаваны ў 1994 годзе пасьля аб’яднаньня двух клюбаў. Гуляюць у сініх кашулях з вэртыкальнымі чырвонымі палосамі. Хатні стадыён «Талах Каледоніян» месьціць 7819 гледачоў і знаходзіцца ля самага заліву Морэй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб упершыню атрымаў нацыянальную вядомасьць пасьля сваіх перамогаў у Кубку Шатляндыі супраць «Сэлтыку» ў 2000 і 2003 гадох. Спачатку, у 2000 годзе, клюб атрымаў перамогу зь лікам 3:1 на «Сэлтык Парку»[1], пасьля гэтай перамогі газэта The Sun апублікавала артыкул пра гульню[2]. У 2003 годзе «Інвэрнэс Каледоніян Тысл» быў мацней за глазгаўскі клюб зь лікам 1:0[3]. Клюб таксама выбіў з кубкавых спаборніцтваў яшчэ некалькі клюбаў шатляндзкай Прэм’ер-лігі, у тым ліку «Матэрўэл»[4] і «Гартс»[5]. За першыя дзесяць гадоў свайго існаваньня «Інвэрнэс» атрымаў у агульнай складанасьці 12 сэнсацыйных вынікаў, за што быў узнагароджаны рэпутацыяй як «забойца гігантаў». 25 лютага 2007 году «Інвэрнэс» у рамках Кубку зноўку атрымаў перамогу над «Сэлтыкам», забіўшы два галы ў апошнія дзьве хвіліны ў матчы пятага раўнда на стадыёне «Каледоніян».

Значнай падзеяй у гісторыі клюбу стала падпісаньне гульца зборнай Румыніі нападніка Марыюса Нікулаэ[6]. Нікулаэ прыняў удзел у матчах клюбу сэзону 2007—2008 гадоў, а таксама гуляў за зборную на чэмпіянаце Эўропы 2008 году, перад тым як зьехаў у бухарэсцкае «Дынама». Пазьней ён стаў уцягнутым у спрэчку з клюбам з-за долі трансфэрнага кошту, якая не была выплачана Марыюсу, калі ён сышоў. У выніку ФІФА пастанаваіла «Інвэрнэсу Каледонія Тысл» заплаціць гульцу 133 тысячы фунтаў стэрлінгаў[7]. Клюб абскардзіў гэтае рашэньне ў арбітражным судзе па спорце[8] й у лістападзе 2011 году «Інвэрнэс» атрымаў перамогу па гэтай справе[9].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інвэрнэс Каледоніян Тыстлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў