Імэрэцінскае царства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імэрэцінскае царства
па-грузінску: იმერეთის სამეფო
Сьцяг Імэрэцінскага царства Герб Імэрэцінскага царства
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Імэрэцінскага царства
Сталіца Кутаісі
Форма кіраваньня манархія
Незалежнасьць 1490—1811

Імэрэцінскае царства (па-грузінску: იმერეთის სამეფო) — адно з трох самастойных фэадальных царстваў Грузіі (нароўні з Картлі і Кахеціяй), якія ўтварыліся ў канцы 15 стагодзьдзя. Сталіца — горад Кутаісі.

У канцы 16 стагодзьдзя Імэрэцінскае царства было абмежавана тэрыторыяй Імэрэціі. Паводле іранска-турэцкаму міру 1555 году Імэрэцінскае царства было падпарадкавана асманскай Турцыі і плаціла даніну нявольнікамі або грашыма і натурай. Гісторыя Імэрэцінскага царства адзначана пастаяннымі фэадальнымі паўстаньнямі і росквітам гандлю рабамі.

Фэадальныя войны асабліва ўзмацніліся ў 17 стагодзьдзі. Толькі цару Саламону I (кіраваў у 1752—1784 гадах) атрымалася ўмацаваць царскую ўладу. Ён забараніў гандаль рабамі, а таксама імкнуўся да аб’яднаньня Заходняй Грузіі. Шматгадовая вайна Саламона I з туркамі адзначылася Хрэсільскай перамогай 1757 году і ваенным саюзам з царом Картлі Іракліем II у 1758 годзе. У 18 стагодзьдзі імэрэцінскія цары неаднаразова зьвярталіся па дапамогу да Расеі, але іх просьбы адхіляліся, каб пазьбегнуць ускладненьня адносін з Асманскай імпэрыяй. Паводле Кючук-Кайнарджыйскай расейска-турэцкага дамовы 1774 году даніна Імэрэцінскага царства Турцыі была адменена.

У 1804 годзе імэрэцінскі цар Саламон II прыняў заступніцтва Расеі. У 1811 годзе Імэрэцінскае царства было пераўтворана ў Імэрэцінскую вобласьць Расейскай імпэрыі.