Імжа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Імжа́ — вадкія ападкі, што складаюцца зь мізэрных кропель, якія знаходзяцца ў завіслым стане ў паветры. Імжа выпадае толькі з пластаватага воблака альбо з туману. Дыямэтар кропель імжы звычайна не перавышае 0,05-0,5 мм.