Імбірнае печыва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Імбірнае печыва
Іншыя назвыперачнае печыва
Тыппечыва
Нацыянальная страваАнгельская, латыская, фінская, швэдзкая, эстонская
РэгіёнАўстралія, Брытанія, Новая Зэляндыя, Прыбалтыка, Скандынавія
Час прыгатаваньня15 хвілінаў
Асноўны складнікмука
Распаўсюджаныя складніківанілін, імбір, кардамон, карыца, масла, мускатны арэх, разрыхляльнік, цукар, яйка
Падобныя стравыпечыва і ginger cake[d]

Імбі́рнае пе́чывакаляднае печыва зь імбіром і іншымі дадатковымі прыправамі. Зьяўляецца стравай ангельскай[1], латыскай, данскай, швэдзкай, нямецкай, фінскай і эстонскай кухні.

Складнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для прыгатаваньня выкарыстоўваюцца: ванілін (0,3 чайнай лыжкі), сушаны молаты імбір (2 чайныя лыжкі), молаты кардамон (0,5 чайнай лыжкі), карыца (1 чайная лыжка), масла (100 грамаў), мука (2 шклянкі), молаты мускатны арэх (1 чайная лыжка), разрыхляльнік (1,5 чайнай лыжкі), цукар (3/4 шклянкі), яйка (1 вялікае курынае)[1].

Прыгатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Масла (100 грамаў) разьмякчаюць да пакаёвай тэмпэратуры і расьціраюць відэльцам у мяккую масу. Затым масла засыпаюць цукрам (3/4 шклянкі) і ўзьбіваюць да частковага растварэньня цукру. Пасьля дадаюць разрыхляльнік (1,5 чайнай лыжкі), яйка (1 вялікае курынае) і прыправы (ванілін, імбір, кардамон, карыца і мускатны арэх) ды ўзьбіваюць да поўнага растварэньня цукру і ўварэньня белай і пышнай сумесі. У асобную міску прасейваюць горкай муку (2 шклянкі), наверх якой заліваюць атрыманую масьляную сумесь. Затым зьмешваюць да ўтварэньня мяккага, цягучага цеста, сухую паверхню якога прысыпаюць рэштай мукі[1].

Атрыманае цеста раскачваюць да таўшчыні 3—4 мілімэтраў і выразаюць зь яго пякарскія фігуры пры дапамозе кухарскіх формаў. Пасьля духоўку разаграюць да +180°C. Тым часам фігуры печыва раскладаюць на блясе, засланай паперай для выпечкі, асобна адно ад аднаго, бо пры выпечцы печыва павялічваецца ў памерах. Наступнае выпяканьне ў духоўцы ажыцьцяўляецца пры +180°C цягам 10—15 хвілінаў. Гатовасьць настае пры пацямненьні нізу печыва і залацістасьці яго верху. Затым печыва здымаюць з бляхі і астуджаюць да пакаёвай тэмпэратуры[1].

Часам печыва аздабляюць белай глазурай з узьбітых яечнага бялку, цукру і цытрынавага соку. Саму глазуру пакрываюць распушчаным шакалядам і харчовымі фарбамі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Імбірнае печыва // Зьвязда : газэта. — 17 сьнежня 2011. — № 241 (27105). — С. 8. — ISSN 1990-763x.