Ідрыса Гуе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ідрыса Гуе
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 верасьня 1989(1989-09-26)[1][2][3] (34 гады)
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Эвэртан
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1900—2008
2008—2010
2010—2015
2015—2016
2016—2019
2019—2022
2022—
Дыямбар
Ліль 2
Ліль
Астан Віла
Эвэртан
Пары Сэн-Жэрмэн
Эвэртан
0 (0)
55 (2)
134 (5)
35 (0)
99 (3)
74 (6)
51 (1)
Зборныя
2012— Сэнэгал 107 (7)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 студзеня 2024.

Ідрыса́ Гана́ Гуе́ (па-француску: Idrissa Gana Gueye; нарадзіўся 26 верасьня 1989 году, Дакар) — сэнэгальскі футбольны паўабаронца, гулец ангельскага клюбу «Эвэртан» і нацыянальнай зборнай Сэнэгалу. Звычайна гуляе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, то бок ёсьць гульцом, які скіраваньне на разбурэньне нападаў супернікаў.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’еру пачынаў у моладзевым клюбе «Дыямбар» на радзіме ў Сэнэгале. У 2008 року трапіў у моладзевы склад францускага клюбу «Ліль». У 2010 року дэбютаваў за дарослы склад клюбу. 10 ліпеня 2015 року Гуе далучыўся да ангельскага клюбу элітнага дывізіёну «Астан Віла», а трансфэрны кошт склаў 9 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[4]. 8 жніўня ён дэбютаваў у гасьцёх у матчы супраць «Борнмуту», які скончыўся перамогай новага клюбу сэнэгальца зь лікам 0:1. 19 студзеня 2016 року Гуе забіў свой першы і адзіны гол за «Вілу» ў пераможным матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Ўікам Ўандэрэрз», які стаўся паўторным празь нічыю ў першым матчы. У агульнай складанасьці Гуе 35 разоў зьяўлязся на пляцоўцы ў кашулі бірмінггэмскага клюбу, аднак клюб паводле вынікаў сэзону страціў месца ў Прэм’ер-лізе[5].

2 жніўня 2016 року калі «Астан Віла» выляцела з Прэм’ер-лігі, «Эвэртан» скарыстаўся гэтым і склаў дамову аб пераходзе Гуе ў свае шэрагі. Як паведамлялася, гэтая дамова абышлася лівэрпульскаму клюбу 7,1 млн фунтаў стэрлінгаў[5]. Кантракт быў складзены на чатыры рокі[6]. У новым клюбе Гуе адразу атрымаў месца ў асноўным складзе, а паводле вынікаў 2016 року сэнэгалец зарабіў найбольшую колькасьць пасьпяховых перахопаў за матч у пяці лепшых лігах Эўропы за каляндарны рок[7][8].

30 ліпеня 2019 року перайшоў у «Пары Сэн-Жэрмэн». Кошт трансфэру склаў каля 30 млн эўра. Дэбют гульца адбыўся 25 жніўня таго ж року ў пераможным матчы супраць «Тулюзы», які скончыўся буйной паразай гасьцей[9] [22].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2012 выступаў за алімпійскую зборную Сэнэгалу на Алімпійскіх гульнях у Лёндане.

29 лютага 2012 року дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай у таварыскім матчы са зборнаю ПАР.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ліль»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Сэнэгал:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]