Ігнат Кулакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнат Кулакоўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 лютага 1800
Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні
Памёр 1870
Бацькі Рыгор Кулакоўскі[d]
Антаніна з Янішэўскіх[d]
Сужэнец Юзэфа Стабельская[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладнік, пэдагог
Мовы польская, расейская

Ігна́т Рыго́равіч Кулако́ўскі (6 лютага 1800, Янаўшчына, Пружанскі павет Гарадзенскай губэрні1870) — польскі і беларускі[1][2] паэт, перакладнік, дзяржаўны дзяяч, пэдагог.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1800 року ў шляхецкай сям’і Рыгора Кулакоўскага і Антаніны зь Янішэўскіх. Скончыў Сьвіслацкую гімназію, у 1816 паступіў на факультэт права і адміністрацыі Варшаўскага ўнівэрсытэту, аднак ня скончыў навучаньня[3].

У 1821 — другой палове 1830-х — судзьдзя Пружанскага межавога суду. У 18271830 — засядацель Гарадзенскага галоўнага суду, з 1830 — крымінальнай палаты ў Горадні.

У 1829—1837 — наглядальнік вучэльняў Гарадзенскага павету, з 1830 — апякун Гарадзенскай публічнай бібліятэкі.

1837—1840 — наглядальнік вучэльняў Дарагічынскага павету. З 1840 — апякун, а з 1844 дырэктар Беластоцкай гімназіі. З 1841 — сябра Рады Інстытуту шляхетных дзяўчат у Беластоку.

Пазьней жыў у маёнтку Крыштапарова Сакольскага павету.

Чалец-карэспандэнт Гарадзенскага губэрнскага статыстычнага камітэту, Віленскай археалягічнай камісіі, Лёнданскага геаграфічнага таварыства, Таварыства дасьледнікаў старажытнасьцяў у Капэнгагене і інш.

Ведаў лаціну, санскрыт, францускую, італьянскую, гішпанскую, расейскую, чэскую, нямецкую і швэдзкую мовы.

Памёр у 1870 року.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1818 року сурэдактарам часопісу «Miesięcznik Warszawski». Друкаваўся ў варшаўскіх, віленскіх і пецярбурскіх польскамоўных часопісах.

Увайшоў у гісторыю найперш дзякуючы сваёй вялікай «Запісцы…» (1834) у Міністэрства народнай асьветы, у якой патрабаваў увядзеньня выкладаньня «гісторыі краю, славянскай мовы і літаратуры», вывучэньня «народных гаворак» ў школах краю і стварэньня адмысловых падручнікаў для беларускага юнацтва. На думку Кулакоўскага, гэтыя падручнікі павінны знаёміць вучняў з уласнай гісторыяй беларусаў[4].

Займаўся перакладамі, зьбіраньнем гістарычных матэрыялаў. Склаў «Кароткае гістарычнае апісаньне м. Горадні» (18331837), «Статыстычнае апісаньне гарадоў Гарадзенскай губэрні» (1837), апублікаваў у выдаваным Я. Крашэўскім часопісе «Athenaeum» артыкул «Аўтографы да гісторыі Польшчы і Расеі з сямейнай калекцыі Ігната Кулакоўскага» (1841). Гісторык Алег Латышонак прыпісваў Кулакоўскаму таксама аўтарства кнігі «Рассказы на белорусском наречии», аднак пазьней адмовіўся ад гэтае гіпотэзы пад уплывам аргумэнтаў лінгвістычнага характару[5].

У дзяцінстве пазнаёміўся з Францішкам Карпінскім, якому пазьней прысьвяціў верш «З табой я правёў рокі дзяцінства».

Зьбіраў прадметы нацыянальнай даўніны, частку збораў перадаў Віленскаму музэю старажытнасьцяў.

Па сьмерці ягоная рукапісная спадчына страчаная.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1829 ажаніўся зь Юзэфай Стабельскай.

Ягоная праўнучка — Людвіка Сівіцкая (пс. Зоська Верас).

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Этот год в истории Бреста и области (рас.). Виртуальный Брест. Праверана 21 лістапада 2011 г.
  2. ^ Список художественных маркированных конвертов Беларуси 2000 года Праверана 21 лістапада 2011 г.
  3. ^ Jadwiga Siedlecka-Siwuda. Szereszewo — historia miasteczka (пол.) Encyklopedia Puszczy Białowieskiej Праверана 2 чэрвеня 2012 г.
  4. ^ КУЛАКОЎСКІ Ігнат Рыгоравіч (1800—70). Культурна-асьветніцкі клюб «Спадчына». Праверана 2 чэрвеня 2012 г.
  5. ^ Сяргей Токць. Нацыянальны і сацыяльны дыскурсы ў тэкстах «Мужыцкай праўды» і «Разсказов на белорусском наречии». «Сьвіслацкія аркушы». Праверана 21 лістапада 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]