Іван Франко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Франко
Іван Якович Франко
Іван Франко (1910 год)
Іван Франко (1910 год)
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Джеджалик, Живий, Кремінь, Мирон, Каменяр
Нарадзіўся 27 жніўня 1856(1856-08-27)[1][2][3][…]
Памёр 28 траўня 1916(1916-05-28)[1][2][3][…] (59 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Вольга Франко[d]
Дзеці Пятро Франко[d], Ганна Ключко[d], Тарас Франко[d] і Andriy Franko[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, паэт, гісторык культуры, драматург, перакладнік, эканаміст, літаратурны крытык, палітык, translation into Ukrainian
Гады творчасьці 1874—1916
Кірунак рэалізм
Жанр верш, аповесьць, раман, навэла, апавяданьне, п’еса
Мовы украінская, польская, нямецкая, расейская
Прэміі Прэмія Расейскай Акадэміі навук імя О. Катлярэўскага (1917)
Творы на сайце Knihi.com

Іва́н Я́каўлевіч Франко́ (па-ўкраінску: Іван Якович Франко; 27 жніўня 1856, с. Нагуевічы, Драгабыцкі павет, Аўстрыйская імпэрыя — 28 траўня 1916, Лембэрг, Аўстра-Вугоршчына) — украінскі пісьменьнік, паэт, белетрыст, навуковец, публіцыст і палітычны дзяяч. Доктар філязофіі (1893)[7], сапраўдны чалец Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі (1899), ганаровы доктар Харкаўскага ўнівэрсытэту (1906), чалец Усеўкраінскага таварыства «Просвіта». У 1915 годзе быў высунуты на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, але заўчасная сьмерць перашкодзіла пасьпяховаму завяршэньню гэтага вылучэньня.

У гонар Франка горад Станіслаў перайменаваны ў Івана-Франкоўск.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іван Франко. 1886 год

Іван Франко нарадзіўся 27 жніўня 1856 году ў сяле Нагуевічы Драгобыцкага павету на Львоўшчыне ў сям’і сельскага каваля.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Ніл Гілевіч, Францішак Грышкевіч, Адам Гурыновіч, Галіна Дубянецкая, Васіль Жуковіч[8], Хведар Жычка, Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Караткевіч, Анатоль Кудравец, Юрась Пацюпа[8], Піліп Пестрак, Вячаслаў Рагойша, Максім Танк, Алесь Траяноўскі, Алесь Якімовіч.

  • «Вароны і совы» (1927; драма, пераклад А. Якімовіча)
  • «Будка № 27» (1954; пераклад А. Астрэйкі)
  • «Апавяданні» (1956; зборнік. пераклад Я. Шарахоўскага),
  • «Калі звяры яшчэ ўмелі гаварыць» (1958; кніга для дзяцей, пераклад П. Пестрака),
  • «Народзе мой… Творы» (2006; пераклад В. Рагойшы).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Ivan Franko // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Iwan Jakowytsch Franko // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  4. ^ а б Франко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)
  6. ^ Степанович К. Л. Личаківський некрополь (укр.) — 2006. — С. 149. — ISBN 978-966-8955-00-5
  7. ^ Франко Іван Якаўлевіч(недаступная спасылка)
  8. ^ а б Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]