Ёзэф Вэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёзэф Вэрт
тытулярны біскуп Бульны
1991 — 2002
Наступнік: Ёсэф дэ Кэсэль
Біскуп дыяцэзіі Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску
2002 — цяперашні час
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі
2005 — цяперашні час
Папярэднік: Тадэвуш Кандрусевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 4 кастрычніка 1952
Сьцяг Казахскай ССР Караганда, Казаская ССР
Адукацыя: Ковенская духоўная сэмінарыя
Узнагароды:
афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны»

Ёзэф Вэрт, таксама Ёсіф Вэрт SJ (па-расейску: Иосиф Верт, па-нямецку: Joseph Werth; нарадзіўся 4 кастрычніка 1952, Караганда, Казаская ССР) — расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіць зь сям’і этнічных немцаў, якія былі выселеныя савецкім урадам у Казахстан. Дзед біскупа па мячы Ёзэф Вэрт (1871, Шонхен, цяпер Панінскае, Саратаўская вобласьць — 1951), жанаты з Паўлінай Дэмунд (1881, Шонхен — 1933), у 1929 быў дэпартаваны як кулак. Дзед біскупа па кудзелі Дамінік Гёрнэр (нарадзіўся ўнавакольлі Адэсы) каля 1931 быў дэпартаваны ў Казахстан. Сам біскуп быў 2-м з 11-і дзяцей Ёгана (1 кастрычніка 1923, Шонхен — 18 лістапада 1995, Ільбэнштат, Нямеччына) і Марыі з Гёрнэраў (нарадзілася 23 сьнежня 1931, Адэса, Украіна) Вэртаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля службы ў Савецкім войску, у 1975, паступіў у падпольны навіцыят Ордэна езуітаў у Летуве. У 1977 стаў манахам гэтага ордэна. У 1979 паступіў у Ковенскую духоўную сэмінарыю. 27 траўня 1984 быў пасьвечаны ў сьвятара. Праслужыўшы год у Сьвянцянах, быў накіраваны ў Акцюбінск (Казахстан), а затым у 1987—1991 служыў у Марксе (Саратаўская вобласць).

13 красавіка 1991 прызначаны апостальскім адміністратарам для каталікоў азіяцкае часткі Расеі і пасьвечаны на тытулярнага біскупа Бульны (да 2002). 18 траўня 1998 пасьля падзелу адміністратуры на дзьве часткі ўзначаліў каталікоў Заходняе Сыбіры. 11 лютага 2002 — пасьля ўсталяваньня Ватыканам каталіцкіх дыяцэзіяў у Расеі — узначаліў дыяцэзію Перамяненьня Панскага з цэнтрам у Новасыбірску. У сьнежні 2004 прызначаны ардынарыем для каталікоў бізантыйскага абраду. У студзені 2005 прызначаны старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі. У сакавіку 2008 пераабраны на другі тэрмін.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
няма
Тытулярны біскуп Бульны
1991-2002
Наступнік
Ёсэф дэ Кэсэль
Папярэднік
няма
Біскуп дыяцэзіі Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску
з 2002
Наступнік
няма
Папярэднік
Тадэвуш Кандрусевіч
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі
2005-2011
Наступнік
Паолё Пэццы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Біскуп Ёзэф Вэрт: Касьцёл паслаў мяне да рэальнай грэкакаталіцкай паствы, а не да віртуальнай (рас.)
  2. Біскуп Ёзэф Вэрт аспрэчыў слых аб тым, што ён можа стаць Папам Рымскім (рас.)
  3. Герб Яго Эксцэленцыі біскупа Ёзэфа Вэрта (рас.)
  4. Копіі зыходных публікацый для матэрыялу: Абраны новы старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі(недаступная спасылка) (рас.)
  5. Біскуп Ёзэф Вэрт (сайт Катэдральнага касьцёлу Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску) (рас.)
  6. Біскуп Ёзэф Вэрт (Joseph Werth) Catholic.Ru. Заходняя Сыбір. Біскуп (рас.)
  7. Каталікі бізантыйскага абраду ў Расеі (рас.)
  8. Біскуп Ёзэф Вэрт , S.J. (анг.)