Wilki

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Wilki
Інфармацыя
Гады1991 — нашы дні
АдкульСьцяг Польшчы Варшава
Мовапольская,
ангельская
Жанр(ы)рок, поп-рок
Удзельнікі
Robert Gawliński
www.wilki.com.pl

Wilki (даслоўна — ваўкі) — польскі рок-гурт, ўтвораны ў 1990 годзе ў Варшаве. Гурт была вельмі папулярны ў першай палове 90-х гадоў XX стагодзьдзя. Песьня «Son of the blue sky» зь першага альбому «Wilki» сталася першай польскай песьняй, якая зьявілася на MTV. Гэты альбом вельмі добра прадаўся. У 1995 годзе ансамбль прыпыніў дзейнасьць.

У 2000 годзе гурт аднавіў творчасьць. Ён даў шмат канцэртаў, у тым ліку быў на падагрэве ў Reamonn. У 2002 годзе ансамбль выдаў першы пасьля васьмі гадоў альбом «4». Гурт заставаўся вельмі папулярны, альбом добра прадаваўся, але характар ​​ансамбля зьмяніўся: першы самотнік «Baśka», падобны на ўвесь альбом, быў запісаны ў жанры поп-рок. Пасьля гэтага ансамбль выпусьціў з камэрцыйным посьпехам яшчэ два альбомы. Wilki — шматразовы ляўрэат прэміі «Fryderyk».

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Робэрт Гаўлінскі — вакал, рытм-гітара.
  • Мікіс Цупас — гітара.
  • Мацей Гладыш — гітара.
  • Станіслаў Урубель — бас-гітара.
  • Анжэй Смолік — клявішныя
  • Губэрт Гасюль — барабаны.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]