Volkswagen Passat

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фальксваген Пасат
Агульныя зьвесткі
Вытворца«Фальксваген»
Іншыя назвы Дашэр, Карат, Карсар, Квантум, Магатан, Сантана
Гады вытворчасьці З 1973-га
Месца вытворчасьці Цьвікаў ды Эмдэн (Ніжняя Саксонія, Нямеччына), Браціслава (Славаччына), Брусэль (Бэльгія), Барсэлёна (Каталёнія, Гішпанія), Калуга (Расея), Чатануга (Тэнэсі, ЗША), Пуэбля-дэ-Сарагоса (Пуэбля, Мэксыка), Сан-Паўлу (Бразылія), Аўрангабад (Махараштра, Індыя); КітайНанкін (Цьзянсу), Чанчунь (Цзылінь), Шанхай
Зьнешні выгляд
Кляса Сярэднепамерны вялікасямейны
Кузаў Сэдан, унівэрсал; 4-дзьверны
Плятформа Фольксваген B
Колькасьць дзьвярэй
Сілавы блёк
Рухавік 1,4 літры, 1,8 л., 2 л.; наўпроставы ўпрыск
Трансьмісія 6- або 7-ступенная, ручная
Прывад Пярэдні
Габарыты
Колавая база 2712 мм
Даўжыня 4769 мм
Шырыня 1820 мм
Вышыня 1470-1516 мм
Клірэнс 111 мм
Маса 1440-1601 кг
Поўная маса 1990-2210 кг
Грузападымальнасьць 598-684 кг
Максымальная хуткасьць 210 км/г
Гісторыя
Папярэднік Фольксваген Тып 3, Фольксваген Тып 4, Фольксваген К70
Наступнік Volkswagen Passat Lingyu
Падобныя Пэжо 508, Рэно Лягуна, Форд Мандэо

Фальксваген Пасат (ням. Volkswagen Passat) — сярэднепамерны вялікасямейны аўтамабіль вытворчасьці нямецкага канцэрна «Фальксваген». Вытрымаў 6 перааздабленьняў з 1973 году. У Эўропе выпускаецца ў Нямеччыне, Славаччыне, Бэльгіі, Гішпаніі ды Расеі. У Амэрыцы — у ЗША, Мэксыцы ды Бразыліі. У Азіі — у Індыі ды Кітаі.

Распрацоўка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля набыцьця Аўдзі ў 1964 годзе Фольксваген выкарыстаў яго інжынэраў для распрацоўкі пярэднепрываднага самаходу з вадзяным ахалоджваньнем на падставе Аўдзі 80, выпушчанага ў 1972 годзе.

Пакаленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выраб першага Пасата, выгляд якога распрацаваў італьянскі дызайнэр Джарджэта Джуджара, пачалі ў 1973 годзе з 4 відамі кузава: 2- і 4-дзьверны сэдан, 3- і 5-дзьверны фастбэк. У Эўропе абсталёўваўся 2 прастакутнымі, 2 круглымі 18-сантымэтровымі або 4 круглымі 14-сантымэтровымі фарамі. Прызначася для замены састарэлых Вольксвагенаў Тыпу 3 і 4. У ім выкарыстоўваліся шэрагавыя 4-цыліндровыя 1,3- (40 кіляват або 54 конскія сілы) і 1,5-літровыя (55 кВт/74 к.с. або 63 кВт/84 к.с.) бэнзінавыя рухавікі з надгалоўкавым разьмеркавальным валам і 4-ступеневай ручной або 3-ступеневай аўтаматычнай каробкамі перадачаў. Пярэдняя Падвеска была на накіравальных стойках, задняя — зь цьвёрдым мастом на шрубавых спружынах.