The Residents

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

The Residents (Рэзыдэнты) — авангардысцкі музычны пэрфоманс-гурт, які выпусьціў блізу шасьцідзесяці альбомаў, зьняў вялікую колькасьць музычных кароткамэтражных фільмаў, рэалізаваў тры мультымэдыйныя праекты і зьдзейсьніў шэсьць вялікіх сусьветных турнэ. Цягам усёй кар’еры, што налічвае амаль чатыры дзесяцігодзьдзі, музыкі захоўваўваюць поўную ананімнасьць. Усе зносіны з грамадзкасьцю, інтэрвію і рэклямныя кампаніі ажыцьцяўляе іхная прадстаўнічая група «The Cryptic Corporation».

Гурт адметны сваёй загадкавасьцю, творчай пладавітасьцю, выкарыстоўваньнем незвычайных мастацкіх формаў і новых тэхналёгіяў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]