The King of Limbs
The King of Limbs | ||
---|---|---|
Альбом Radiohead | ||
Выдадзены | 18 лютага 2011 | |
Запісаны | 2009—2011 | |
Жанр | альтэрнатыўны рок | |
Працягласьць | 37:24 | |
Выдавец | самвыдат | |
Храналёгія Radiohead | ||
In Rainbows (2007) |
The King of Limbs (2011) |
The King of Limbs — восьмы студыйны альбом ангельскага альтэрнатыўнага рок-гурту Radiohead. Альбом выдадзены 18 лютага 2011 году ў форме лічбавага рэлiзу й 9 траўня 2011 году — на фізычным носьбiце[1]. Аб выхадзе альбому было абвешчана 14 лютага 2011 году на спэцыяльна створаным сайце[2].
Зьмест[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
№ | Назва | Працягласьць | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1. | «Bloom» | 5:15 | |||||||
2. | «Morning Mr Magpie» | 4:41 | |||||||
3. | «Little by Little» | 4:27 | |||||||
4. | «Feral» | 3:13 | |||||||
5. | «Lotus Flower» | 5:01 | |||||||
6. | «Codex» | 4:47 | |||||||
7. | «Give Up the Ghost» | 4:50 | |||||||
8. | «Separator» | 5:20 | |||||||
37:24 |
Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
The King of Limbs спрадусаваў ужо нязьменны сябра гурту Найджэл Годрыч. Найджэл — прыхільнік «непрычасанага» й «ня вылізанага» гуку, і ў працы над The King of Limbs ён гэтай канцэпцыі ня здраджвае. Хутчэй за ўсё, запраграмаваныя біты, сынты й дзіўныя складаныя гукавыя канструкцыі нагадаюць вам пра Kid A (2000) ці нават сучасную кампутарную музыку Flying Lotus.