Rockwell B-1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Rockwell B-1

Тып самалёта: стратэгічны бамбардыроўшчык
Павозка (экіпаж), чал.: 4
Краіна-вытворца: Сьцяг ЗША ЗША
Гісторыя:
Час эксплюатацыі: З 1 кастрычніка 1986 г.
Гісторыя вытворчасьці:
Першы палёт: 23 сьнежня 1974 г.
Усяго выраблена: 104 (4 -B-1A, 100 - B-1B)
Мадэфікацыі: B-1A, B-1B
Памеры:
Маса:
Рухавікі:
Характарыстыкі:
Макс. хуткасьць, км/г: 2300 (2,22М) (B-1A)
  • 1328 (1,25М) (B-1B)
Узбраеньне:
Rockwell B-1

Rockwell B-1 Lancer — стратэгічны бамбардыроўшчык, які ўжываецца United States Air Force пачынаючы з 1986 году. Тэхнічная распрацоўка бамбардыроўшчыка пачалася яшчэ ў сярэдзіне 1960-х гадоў, але так мадэль B-1A так і ня трапіла ў службу, пакольку ў 1976 годзе праект быў спынены. Толькі праз 5 гадоў, у 1981 годзе старыя пляны і распрацоўкі пачалі перапрацоўваць, у выніку чаго ўзьнікла новая мадыфікацыя — сёньняшні B-1B Lancer. Першыя машыны былі ўзяты на ўзбраеньне ў 1986 годзе і выконвалі між іншым ваенныя палёты ў Югаславіі і Аўганістане.

Баявое ўжыванне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У 2001—2002 гг., у першыя 6 месяцаў ваеннай апэрацыі «Нязломная воля» восем B1-B скінулі каля 40 % усіх боезарадаў (па вазе) дастаўленых кааліцыйнымі сіламі. У ліку якіх каля 3900 карэктуючыхся бомбаў JDAM.[2] 1 самалёт страчаны па тэхнічных прычынах[3]
  • У 2003 годзе, падчас ваеннай апэрацыі «Іракская воля», на B1-B прыйшлося каля 43 % скінутых карэктуючыхся бомбаў JDAM.
  • 19 сакавіка 2011 года, падчас ваеннай апэрацыі «Адысея. Сьвітанак» у Лібіі, з аэрадрома ў Паўднёвай Дакоце былі падняты два B-1B ВПС ЗША. Сумесна з трыма бамбавікамі B-2 з базы ВПС Уайтмэн (штат Місуры) яны былі накіраваны ў Лібію. Працягласць аперацыі B-1B у Лібіі склала прыкладна 24 гадзіны, за якія B-1B зьнішчылі 105, а B-2 45 мэт. Сярод якіх былі склады ўзбраеньняў, аб'екты СПА, камандна-кантрольныя пункты, аб'екты абслугоўваньня авіяцыйнай і іншай ваеннай тэхнікі.[4][5]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.boeing.com/history/bna/b1b.htm Boeing - B-1B
  2. ^ www.af.mil US Air Force - B-1B Lancer Fact
  3. ^ [1]Страты ВПС ЗША ў Афганістане
  4. ^ http://www.airforce-magazine.com/MagazineArchive/Pages/2011/July%202011/0711libya.aspx
  5. ^ [2] Wired Magazine - Two Bombers, 24 Hours, 100 Libyan Targets Destroyed