RAR

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

RAR — фармат сьцісканьня дадзеных, які дазваляе памясьціць адзін або некалькі файлаў у архіў, а таксама праграма-архіватар.

RAR дазваляе ствараць шматтомныя архівы, якія складаюцца зь некалькіх файлаў, абараняць архівы паролем з шыфраваньнем AES-128, уключаць у склад архіву файлы з імёнамі ў Unicode, аднаўляць ігфармацыю з архіва нават пры пашкоджаньні цэласнасьці файла. Памер архіву ў фармаце RAR можа быць большым за 4 Гб. Вэрсія пад Microsoft Windows распаўсюджваецца ў складзе шматфарматнага архіватара з графічным інтэрфэйсам WinRAR.

Фармат распрацаваны расейскім праграмоўцам Яўгенам Рашалам (таму і назва — RAR: Roshal Archiver).

Праграма была напісана для спакаваньня/распакаваньня архіваў фармату RAR напачатку пад апэрацыйнай сыстэмай DOS. Потым зьявіліся вэрсіі пад іншыя апэрацыйныя сыстэмы.

Вэрсія пад Microsoft Windows распаўсюджваецца ўмоўна-бясплатна ў скаладзе шматплятформавага архіватару з графічным інтэрфэйсам WinRAR. Зыходны код распакоўшчыка выдадзены Рашалам пад ліцэнзіяй, якая дазваляе вольны распаўсюд і зьмены пры ўмове, што ён ня будзе выкарыстоўвацца для напісаньня сумяшчальнага распакоўшчыка,[1] хаця гэтая ліцэнзія і не зьяўляецца вольнай. Мэтодыка сьцісканьня застаецца закрытай. Праграма выкарыстоўвае альгарытм PPMd, што дазваляе дасягнуць добрых вынікаў сьцісканьня. Сумяшчальныя праграмы для распакоўваньня існуюць на шматлікіх плятформах, у прыватнасьці 7-Zip.

Для файлаў-архіваў фармату RAR звычайна выкарыстоўваецца пашырэньне .rar і MIME-тып application/x-rar-compressed.

Параўнаньне зь іншымі фарматамі архіваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна, сьцісканьне файлаў у фармат RAR займае больш часу, чымся пры выкарыстаньні старэйшых фарматаў ZIP ды gzip, але яно дае перавагу ў ступені сьцісканьня. Фармат 7z, які зьявіўся пазьней за RAR і заснаваны на альгарытме LZMA, вельмі падобны да апошняга і выкарыстоўвае той жа прынцып: ступень сьцісканьня істотна залежыць ад часу, напрацягу якога яно адбываецца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ http://www.rarlab.com/rar_add.htm - Загрузка выточнага коду UnRAR і скампіляваных праграмаў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]