Portishead

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Portishead

Portishead у Wolverhampton Civic Hall у 2008
Інфармацыя
Гадыз 1991 — дагэтуль
АдкульВялікабрытанія
Жанр(ы)трып-гоп, лоў-фай
ВыдавецIsland Records
УдзельнікіДжэф Бэраў
Бэт Гібанз
Адрыян Атлі
http://www.portishead.co.uk/

Portishead (вымаўляецца — [партысгэ́д]) — брытанскі музычны гурт з Брысталю, які іграе музыку ў стылі трып-гоп, створаны ў 1991 годзе. Калектыў названы па імені мястэчка Партысгэд, разьмешчанага за 12 міляў на захад ад Брысталю. З рупліва адабранымі сэмпламі з жывога джазу і наўмысна скажонага лоў-фай гуку, гурт зьявіўся крыніцай натхненьня шматлікіх сучасных музыкаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Dummy (1994)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы альбом Portishead «Dummy» выйшаў у сьвет у 1994 годзе. Істотны ўклад у гучаньне «Dummy» зрабіў гітарыст Адрыян Атлі. Нягледзячы на непрыязнае стаўленьне гурту да журналістаў і мэдыякампаніяў, альбом стаў вельмі пасьпяховым як у Эўропе, так і ў Злучаных Штатах (дзе альбом распрадаўся 150 000 копіямі нават да пачатку афіцыйнага туру[1]). Dummy спарадзіў тры гіт-самотнікі: «Numb», «Sour Times», «Glory Box» і атрымаў Mercury Music Prize ў 1995 годзе[2]. У 2003 годзе альбом разьмесьціўся на 419 радку ў сьпісе найлепшых альбомаў усіх часоў па вэрсіі амэрыканскага часопіса «Rolling Stone»[3]. Музыка Portishead таксама выкарыстоўвалася ў якасьці музыкі да рэклямных ролікаў на канале Channel 4 і гучала ў падлеткавай драме «Sugar Rush».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Portishead

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Biography Allmusic, Retrieved on 2007-12-28  (анг.)
  2. ^ Mercury Music Prize Winners BBC Online, Retrieved on 2007-12-28  (анг.)
  3. ^ «The RS 500 Greatest Albums of All Time». Rolling Stone. 18 November 2003  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]