Вячэрніца гіганцкая
Вячэрніца гіганцкая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
Род | Вячэрніца (Nyctalus) |
Від | Вячэрніца гіганцкая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Nyctalus lasiopterus (Schreber, 1780) | |
Арэал | |
Арэал | |
Вячэрніца гіганцкая (Nyctalus lasiopterus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).
Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўжыня цела 84–104 мм, размах крылаў 41–46 см, вага 41–76 г. Верх ад палевага да каштанава-рудага. Ніз трохі святлей сьпіны, вобласьці за вушамі цямней. Крылы вузкія, доўгія, завостраныя. Вушы круглявыя, з скурнымі складкамі.
Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сустракаецца ў Эўропі і Міжземнамор'і (Азэрбайджан, Беларусь, Баўгарыя, Вугоршчына, Грэцыя, Грузія, Іран, Іспанія, Італія (укл. Сыцылія) Казахстан, Кіпр, Лібія, Малдова, Манака, Марока, Нямеччына, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Расія, Румынія, Славакія, Славенія, Украіна, Турэччына, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швэйцарыя).
Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Nyctalus lasiopterus здабывае ежу ў зьмешаных і лісьцяных лясах і лясістых рачных далінах (апошнія асабліва падчас міграцыі). Сілкуецца вусякамі, але, як паведамляецца, падчас міграцыі ў паўднёвай частцы арэала здабывае шмат дробных вераб'іных. Жыве групамі або невялікімі зграямі, часта разам з іншымі відамі кажаноў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |