Myspace

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Myspace
Тып сайт сеткавых суполак
Даступныя мовы ангельская
Уладальнік News Corporation
Аўтар Томас Андэрсан
Крыстафэр ДэВульф
Пачатак працы 2003
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя неабходна для большасьці сэрвісаў
Актуальны стан актыўны
Рэйтынг Alexa 6
www.myspace.com

Myspace (ад My space, «мой абшар»; гучыць як майспэ́йс) — папулярная міжнародная сацыяльная сетка (сайт сеткавых суполак, блог-плятформа), на якой прадстаўлена магчымасьць стварэньня суполак па зацікаўленасьцях, пэрсанальных профіляў, вядзеньне блогаў, разьмяшчэньне фота-, відэа- і музычнага зьместу. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Бэвэрлі-Гілз, дзе займае частку офіснага будынку свайго непасрэднага ўладальніка Fox Interactive Media. У сваю чаргу, уладальнікам Fox Interactive (а адпаведна і MySpace), зьяўляецца News Corporation, штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Нью-Ёрку.

Наведвальнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Паводле зьвестак Alexa Internet, MySpace займае шостае месца ў сьвеце па папулярнасьці сярод ангельскамоўных інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама шостае месца сярод міжнародных сайтаў і трэцяе месца ў Злучаных Штатах. У некаторыя тыдні сайт дасягаў вяршыні чарту. Такім чынам, сайт дасягнуў большае папулярнасьці, чым падобныя інтэрнэт-рэсурсы, дамогшыся ў выніку 80% наведвальнасьці ад агульнага ліку сеткавай актыўнасьці карыстальнікаў падобных рэсурсаў. Ён стаў займаць значную частку сучаснае масавае культуры, асабліва ў ангельскамоўных краінах.
  • Па паведамленьні сайту прырост ліку зарэгістраваных карыстальнікаў (рахункаў) складае 250 000 у дзень.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія музычныя гурты на MySpace[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]