Lostpedia

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Lostpedia
Тып фэнсайт тэлесэрыялу
Даступныя мовы 15 моваў
Уладальнік Wikia, Inc.
Аўтар Кэвін Крой
супольная
Пачатак працы 22 верасьня 2005
Камэрцыйны? не
Рэгістрацыя неабходная для рэдагаваньня
Прыбытак рэкляма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 17130 (па стане на 18 сьнежня 2008[1])
Ліцэнзія CC-BY-NC[d][2]
lostpedia.wikia.com

«Lostpedia» («Лостпэдыя») — он-лайнавая энцыкляпэдыя на рухавіку wiki, якая зьмяшчае інфармацыю пра амэрыканскі тэлевізыйны драматычны сэрыял «Згубленыя». Праект, запачаткаваны 22 верасьня 2005 году Кэвінам Кроем (па-ангельску: Kevin Croy[3], ужывае праграмнае забесьпячэньне MediaWiki для падтрымкі базы дадзеных, створанай удзельнікамі. Зьмесьціва сайту знаходзіцца пад ліцэнзыяй Creative Commons (by-nc-nd), якая азначае, што зьмест знаходзіцца ў вольным карыстаньні, але ня можа ўжывацца ў камэрцыйных мэтах і ня можа зьмяняцца асобамі, якія не зьяўляюцца ўдзельнікамі суполкі на сайце. «Лостпэдыя» падтрымоўваецца за кошт прыбыткаў ад рэклямы; фінансавыя дэталі дагэтуль не разгалошваліся. Па стане на 25 сакавіка 2010 году сайт утрымваў 6535 артыкулаў. 18 сьнежня 2008 году «Лостпэдыя» сталася часткай Вікіі[4].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Лостпэдыя» была створаная Кэвінам Кроем, праграмоўцам-кансультантам, як толькі ён выявіў, што падобнае энцыкляпэдыі пра «Згубленых» няма. За 20 хвілінаў Крой зарэгістраваў дамэн, і вэбсайт пачаў хутка разьвівацца[5].

На галоўнай старонцы сайту ўтрымваецца інфармацыя пра расклад паказу тэлесэрыялу па ўсім сьвеце, апошнія навіны адносна «Згубленых», а таксама выбітны артыкул тыдня. «Лостпэдыя» зьмяшчае падрабязны агляд сэрыяў, біяграфіі пэрсанажаў, культурніцкія тэмы і шэраг іншых артыкулаў. Маецца інфармацыя пра дадатковыя ролікі, зьвязаныя з сэрыялам, гульню «Lost Experience» і іншы вэб-зьмест. «Лостпэдыя» месьціць пералік зьвязаных з сэрыялам сайтаў, якія ўлучае афіцыйныя сайты, зьвязаныя з шоў і ягонай вытворчасьцю, сайты, зьвязаныя з «Lost Experience», фэн-сайты і іншыя значныя неафіцыйныя старонкі. У ліпені 2006 стартаваў форум[6], у верасьні — IRC-канал[7]. У чэрвені 2008 году «Лостпэдыя» распачала сэрыя пытаньняў-адказаў са стваральнікамі і акторамі сэрыялу «Згубленыя» Майклам Эмэрсанам, Хорхэ Гарсіям, Рэбэкай Мэйдар, François Chau і Дэвідам Ф’юры[8].

Факты і здагадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэлесэрыял «Згубленыя» мае пакручастую таямнічую сюжэтную лінію, якая спараджае шматлікія нявызначаныя пытаньні[9]. Заахвочваныя стваральнікамі і акторамі сэрыялу, якія часта стасуюцца з фэнамі он-лайн, гледачы і тэлекрытыкі спарадзілі шырачэзнае поле тэорыяў у спробах раскрыць усе загадкі[10]. Каб адпавядаць агульнай плыні, «Лостпэдыя» падтрымвае «палітыку тэорыяў»[11], праводзячы акрэсьленую мяжу між кананічнымі і некананічнымі зьвесткамі. Розныя кананічныя крыніцы ў выпадку разыходжаньняў парадкуюцца па значнасьці, каб вызначыць герархію. У кожным артыкуле кананічныя факты пералічваюцца ў разьдзеле «Факты», а іншыя лягічна несупярэчлівыя здагадкі і тэорыі, калі яны не абвергнутыя і не падвергнутыя сумневу, зьмяшчаюцца ў разьдзел «Тэорыі». Хібная інфармацыя не дапускаецца ўвогуле. Ад 15 лістапада 2006 году «Лостпэдыя» патрабуе, каб усе тэорыі зьмяшчаліся на асобнай падстаронцы[12].

Роля ў «The Lost Experience»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На адным з этапаў гульні ў альтэрнатыўнай рэальнасьці «The Lost Experience», што праводзілася з 24 красавіка па 24 верасьня 2006 году, на розных сайтах у сеціве і ў розных местах па ўсім сьвеце былі разьмешчаныя выявы, ці «гліфы». Гэтыя гліфы прызначаліся для таго, каб мець магчымасьць пасьля іх уводу на сайце праглядзець кароткае відэа. «Лостпэдыя» была абраная прадусарамі гульні як адзін з сайтаў, і на ёй быў зьмешчаны 42-і гліф[13][14]. Цягам хады гульні «Лостпэдыя» таксама ўзгадвалася на афіцыйным блогу шоў тэлеканалу ABC[15], а таксама на брытанскім і аўстралійскім яго адпаведніках[16][17]. Падчас гульні ўдзельнікі «Лостпэдыі» таксама несупынна абнаўлялі яе інфармацыяй пра апошнія загадкі гульні па меры іх разьвязаньня[18]. Пасьля сканчэньня гульні «Hi-ReS!» (кампанія, што распрацавала ўсе вэб-старонкі для гульні «Lost Experience») на сваёй галоўнай старонцы зьмясьціла спасылку на «Лостпэдыю» як на крыніцу дэталёвага аналізу падзеяў[19].

Уплыў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Том Лоўры з «Business Week» назваў праект «дакладнай копіяй он-лайнавай, стваранай удзельнікамі Вікіпэдыі, што прысьвечаная выключна матэрыялам адносна „Згубленых“.»[20]. Дэвід Кушнэр з «Rolling Stone» назваў сайт «найлепшым прыкладам таго, як он-лайнавая супольнасьць можа дапаўняць сэрыял»[21]. «Лостпэдыя» ўзначаліла сьпіс лепшых не-Вікіпэдыйных -пэдыяў па вэрсіі часопісу «Wired» ў чэрвені 2008 году[22].

У кастрычніку 2006 году «Лостпэдыя» была крытыкаваная за прадастаўленьне недастатняе інфармацыі пра аўтарскія правы, у тым ліку на выявы. У адказ праект сканцэнтраваўся на дадаваньні капірайтаў і інфармацыі пра ліцэнзыі да ўсіх выяваў[23]. 5 ліпеня 2006 году «SciFi.com» назваў «Лостпэдыю» сайтам тыдню[24]. У 2007 годзе «Лостпэдыя» заняла трэцяе месца ў сьпісе 25 лепшых фэн-сайтаў па вэрсіі «Entertainment Weekly»[25].

«Лостпэдыяй» былі створаныя шаснаццаць аналягічных праектаў для неангельскамоўных удзельнікаў на арабскай, вугорскай, гішпанскай, грэцкай, дацкай, італійскай, іўрыце, карэйскай, кітайскай, галяндзкай, нямецкай, партугальскай, польскай, расейскай, францускай і японскай мовах.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ lostpedia.com - Traffic Details from Alexa (анг.). Alexa InternetПраверана 18 сьнежня 2008 г.
  2. ^ https://www.fandom.com/licensing
  3. ^ About Lostpedia (анг.). Lostpedia. Праверана 10 траўня 2007 г.
  4. ^ Secrets of LOST Revealed, Compliments of Lostpedia (анг.) PRWeb Праверана 15 траўня 2009 г.
  5. ^ Wagner, Mitch (26 красавіка 2008) Lost Fans Find Internet Thrills Via Wikis, Games, Second Life (анг.). InformationWeek. Праверана 18 сьнежня 2008 г.
  6. ^ Lostpedia Forum Launch Message (анг.). Lostpedia. Праверана 1 лістапада 2006 г.
  7. ^ Proposal - Lostpedia Chat IM!!! (анг.). Lostpedia. Праверана 25 кастрычніка 2008 г.
  8. ^ Portal:Interviews (анг.). Lostpedia. Праверана 10 сьнежня 2008 г.
  9. ^ Top 50 Lost Loose Ends (анг.). IGN (13 лістапада 2006). Праверана 22 жніўня 2007 г.
  10. ^ Bancroft, Colette (10 студзеня 2006) Web Ensnares Lost Souls (анг.). St. Petersburg TimesПраверана 22 жніўня 2007 г.
  11. ^ Lostpedia: Theory Policy (анг.) Праверана 1 лістапада 2006 г.
  12. ^ Lostpedia: Theory Policy (анг.) Праверана 30 лістапада 2006 г.
  13. ^ Image:Lostpedia glyph.jpg. Lostpedia. Праверана 10 сьнежня 2008 г.
  14. ^ Lost Ninja Official Blog confirming that Lostpedia was the location of glyph 42 (анг.)
  15. ^ ABC - Inside the Experience Blog (анг.) Праверана 2 лістапада 2006 г.
  16. ^ Channel 4 - The Other Girl Blog (анг.) Праверана 2 лістапада 2006 г.
  17. ^ Channel 7 - The Lost Ninja - A Conversation with Tom and Andy Pt. 1 (анг.) Праверана 2 лістапада 2006 г.
  18. ^ Ryan Singel (7 верасьня 2006) Wonderful Wiki Sidebar (анг.). Wired NewsПраверана 1 лістапада 2006 г.
  19. ^ Hi-ReS! homepage, linking to Lostpedia (анг.)
  20. ^ Tom Lowry (2006-07-24) Network Finds Marketing Paradise with Lost (анг.). Business WeekПраверана 1 лістапада 2006 г.
  21. ^ David Kushner. The Web’s best, most obsessive sites for television’s most addictive shows. Rolling Stone, с. 34, 8 сакавіка 2007 (анг.)
  22. ^ Dustrud, Brian (2008-05-19) 8 Best: Non-Wikipedia Pedias (анг.). WiredПраверана 6 ліпеня 2008 г.
  23. ^ Lostpedia Use of Images Policy (анг.). Lostpedia. Праверана 2 лістапада 2006 г.
  24. ^ Newquist, Ken (5 ліпеня 2006) Site Of The Week: July 5, 2006 (анг.). SciFi.comПраверана 1 лістапада 2006 г.
  25. ^ Countdown! The 25 best fansites (анг.). Entertainment Weekly (22 сьнежня 2007). Праверана 26 сьнежня 2007 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]