Kel-Tec PMR-30

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Kel-Tec PMR-30
Тып самазарадны пісталет
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Гэорг К’елгрэн
Характарыстыкі
Даўжыня 200,7 мм
Даўжыня ствала 109,2 мм
Шырыня 33 мм
Вышыня 147,3 мм

Патрон .22 WMR
Калібр 5,6 мм
Пачатковая
хуткасьць кулі:
375 м/с
Від боясілкаваньня набойнік на 30 патронаў

Kel-Tec PMR-30 — самазарадны пісталет вытворчасьці Kel-Tec, выпушчаны ў 2010 годзе для грамадзянскага рынка. Выкарыстоўвае патрон колцавага ўзгарання .22 WMR.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пісталет выкарыстае аўтаматыку з напаўвольнай засаўкай. У дадзенай схеме ствол пісталета мае магчымасьць невялікага адкату назад пад дзеяьньнем сіл трэньня, якія ўзьнікаюць паміж сьценкамі набойніцы і патроньнікам пісталета ў пачатковы пэрыяд стрэлу, пакуль ціск у ствале яшчэ вялікі. Пад ствалом маецца планка Пікаціні. Ударна-спускавы мэханізм адзінарнага дзеяньня. Рычажкі засьцерагальніка знаходзяцца з абедзьвюх бакоў рамкі пісталета. Прыцэльныя прылады нерэгулюемыя, з каляровымі фібраваптычнымі ўстаўкамі для зручнейшай стральбы. Набойнік двухрадковы, на 30 патронаў, з паказчыкамі колькасьці патронаў, разьмешчаны цалкам у рукаяці пісталета