HDMI

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
HDMI-раздым

High-Definition Multimedia Interface (HDMI) — інтэрфэйс для мультымэдыя высокага разрозьненьня, які дазваляе перадаваць лічбавыя відэазьвесткі высокага разрозьненьня й шматканальныя лічбавыя аудыёсыгналы з абаронай ад капіяваньня.

Раздым HDMI забясьпечвае лічбавае DVI-злучэньне некалькіх прыладаў з дапамогай адпаведных кабэляў. Асноўнае адрозьненьне паміж HDMI і DVI складаецца ў тым, што раздым HDMI меншы паводле памераў, а таксама падтрымлівае перадачу шматканальных лічбавых аудыёсыгналаў. HDMI зьяўляецца заменай аналягавых стандартаў падключэньня, як то SCART або RCA.

Заснавальнікамі HDMI зьяўляюцца кампаніі Hitachi, Matsushita Electric Industrial (зараз Panasonic) (Panasonic/National/Technics/Quasar), Philips, Silicon Image, Sony, Thomson (RCA)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ HDMI Adopters. HDMI.org

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • HDMI Licensing  (анг.) — афіцыйны сайт ліцэнзавальнай арганізацыі.

HDMIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў