GnuPG

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
The GNU Privacy Guard
Распрацоўка GNU
Апошняя вэрсія 2.0.27 (18 лютага 2015 г.; 9 гадоў таму[1])
АС GNU/Linux, Mac OS X, POSIX, Microsoft Windows
Тып Крыптаграфія
Ліцэнзія GNU General Public License
Афіцыйная старонка GnuPG.org

GNU Privacy Guard, GnuPG, GPGвольная альтэрнатыва набору крыптаграфічнага ПЗ PGP пад ліцэнзіяй GNU General Public License. Зьяўляецца часткай праекту GNU, атрымала гранты ад нямецкіх уладаў. GnuPG цалкам сумяшчальны з стандартам IETF OpenPGP. Бягучыя вэрсіі GnuPG маюць магчымасьць узаемадзейнічаць з PGP і іншымі OpenPGP-сумяшчальнымі сыстэмамі ў рэжыме сумяшчальнасьці. GnuPG дазваляе шыфраваць і падпісваць зьвесткі ў мэтах бясьпечнага зьмешчаньня і перадачы інфармацыі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова GnuPG быў зроблены Вэрнэрам Кохам (па-нямецку: Werner Koch). Вэрсія 1.0.0 была выраблена 7 верасьня 1999 г. Нямецкае міністэрства Эканомікі і Тэхналёгіяў прафінансавала разьвіцьцё дакумэнтацыі і партаваньне на АС Microsoft Windows у 2000 годзе.

1 жніўня 2006 году выйшла вэрсія 1.4.5, а 13 лістапада 2006 году вэрсія 2.0. Галіны абедзьвюх вэрсіяў GnuPG будуць існаваць і разрабляцца асобна і паралельна. 6 сьнежня 2006 году выйшла абнаўленьне 1.4.6, а 2 лютага 2007 году абнаўленьне 2.0.2.

Асаблівасьці GnuPG[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Поўная альтэрнатыва PGP.
  • Не выкарыстоўвае патэнтаваныя альгарытмы.
  • Распаўсюджваецца пад GNU General Public License.
  • Поўная рэалізацыя OpenPGP (RFC2440).
  • Расшыфроўка і аўтэнфікацыя паведамленьняў, зашыфраваных пры дапамозе PGP 5, 6 и 7.
  • Падтрымка электроннага лічбавага подпісу з дапамогай альгарытмаў ElGamal, DSA, RSA і хэш-функцыяў MD5, SHA-1, RIPE-MD-160 і TIGER.
  • Праца з асымэтрычным шыфраваньнем ElGamal ды RSA (даўжыня ключа з 1024 да 4096 біт)
  • Падтрымка блёкавых альгарытмаў сымэтрычнага шыфраваньня AES, 3DES, Blowfish, Twofish, CAST5, і таксама IDEA з дапамогай плаґіна.
  • Лёгкая рэалізацыя новых альгарытмаў пры дапамозе дадатковых модуляў.
  • Падтрымка пратэрмінаваных ключоў і подпісаў.
  • Інтэграваная падтрымка HKP сэрвераў ключоў.

Выкарыстаньне GnuPG[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

GnuPG — ПЗ, якое часта ўсталёўваеца ў вольныя АС, напрыклад: GNU/Linux, FreeBSD, OpenBSD і NetBSD.

Нягледзячы на тое, што стандартным інтэрфэйсам зьяўляецца камандны радок, інсуюць розныя дадатковыя інтэрфэйсы, напрыклад, GnuPG інтэграваны ў KMail і Evolution (графічныя кліенты электроннай пошты). Мэханізм плагінаў цалкам сумяшчальны са стандартам OpenPGP.

Пры дапамозе пашырэньня Enigmail GnuPG працуе ў паштовым кліеце Mozilla Thunderbird для шыфраваньня і аўтентыфікацыі паведамленьняў. Таксама падтрымку GnuPG маюць кліенты The Bat! ды Gnus.

Функцыю GnuPG у шыфраваньні і подпісы электронных лістоў можна выкарыстоўваць разам з любым паштовым кліентам, працуючым цераз пратаколы POP3, IMAP4, SMTP пры дапамозе праграмы GPGRelay.

Акрамя гэтага, карыстаючыся дадатковымі плагінамі GnuPG ці SecureIM можна дасягнуць шыфраваньня паведамленьняў GnuPG падчас карыстаньня кліентам сетак хуткіх паведамленьняў Miranda IM.

GnuPG падтрымліваецца Jabber-кліентамі Psi і Gajim.

У 2005 годзе кампаніі G10 Code Intevation стварылі Gpg4win[2] — праграмны набор, у які мае GnuPG для Windows, WinPT, Gnu Privacy Assistant і плагіны GnuPG для правадніка Windows ды Outlook.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Announce: GnuPG 2.0.27 "stable" released (анг.) Праверана 18 лютага 2015 г.
  2. ^ Gpg4win  (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

GnuPGсховішча мультымэдыйных матэрыялаў