Fast Food

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Fast Food
Экранная застаўка гульні
Экранная застаўка гульні
Экранная застаўка гульні
Дата выпуску сьнежань 1987
Жанр лябірынт
Сэрыя Dizzy
Стваральнікі
Распрацоўнік Блізьняты Олівэр
Выдавец Codemasters
Мастак Ніл Адамсан
Кампазытар Дэвід Уіттэйкер
Тэхнічныя дэталі
Плятформы Amstrad CPC, ZX Spectrum, Commodore 64, Enterprise 64/128, Atari ST, Amiga, MS-DOS
Рэжым адзінаасобная гульня

«Fast Food» (па-беларуску: Хуткая ежа) — аркадная кампутарная гульня, распрацаваная брытанцамі Олівэрамі і выдадзеная ў сьнежні 1987 року Codemasters. Зьяўляецца па сутнасьці аналягам вядомае гульні «Pac-Man».

Галоўны дзеючы пэрсанаж гульні — ужо вядомае антрапаморфнае яйка па імі Дызі (да таго часу выйшлі гульні Dizzy I і Dizzy II). «Fast Food», аднак, ня лічыцца іхнім працягам, паколькі зьяўляецца нашмат прасьцейшаю за прыгодніцкі стыль асноўнай сэрыі: распрацоўка асноўных момантаў заняла тры дні, а на давядзеньне да ладу ўсёй графікі, інтэрфэйсу і музыкі спатрэбіліся яшчэ два тыдні.

Першапачаткова гульня распрацоўвалася як маркетынгавы прадукт для сеткі рэстаранаў «Happy Eater», аднак падчас распрацоўкі пляны зьмяніліся, і ў гульню дадаўся Дызі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]