Evanescence

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Evanescence
Інфармацыя
Гады1995—2012, 2015—цяпер
АдкульЛітл-Рок, Арканзас, ЗША
Моваангельская
Жанр(ы)альтэрнатыўны мэтал, ню-мэтал, альтэрнатыўны рок
ВыдавецWind-up Records
УдзельнікіЭмі Лі, Тым Макорд, Ўіл Гант, Трой Маклоўгарн, Джэн Маджура
Былыя ўдзельнікіБэн Мудзі, Дэйвід Годжэс, Ўіл Бойд, Рокі Грэй, Джон Лекомпт, Тэры Бальзама
Узнагароды і прэміі
evanescence.com

Evanescence (па-беларуску: Зьнікненьне) — амэрыканскі рок-гурт зь Літл-Року (Арканзас), заснаваны ў 1995 годзе вакалісткай Эмі Лі і гітарыстам Бэнам Мудзі. Гурт атрымаў шырокую вядомасьць пасьля выхаду першага альбому «Fallen» (2003). Дзякуючы самотнікам «Bring Me to Life» і «My Immortal», альбом быў прададзены ў колькасьці 17 мільёнаў асобнікаў ва ўсім сьвеце, а гурт здабыў дзьве ўзнагароды Грэмі з шасьці намінацыяў. Праз год гурт выпусьціў свой першы жывы альбом і відэа-рэліз «Anywhere but Home», які быў прададзены ў колькасьці большай за мільён асобнікаў ва ўсім сьвеце. З 2013 па 2015 гады Evanescence зрабіў прэрву, а ў 2015 заявілі аб узнаўленьні дзейнасьці і заплянавалі гастролі на 2016 год. Але новы матэрыял у той час не ствараўся, бо Лі была засяроджаная на ўласным сольным праекце. Толькі ў канцы 2017 году сьвет пабачыў новы рэліз гурта альбом «Synthesis». Склад Evanescence зьмяняўся некалькі разоў, адзінай нязьменнай удзельніцай ёсьць толькі Эмі Лі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]