Duff

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Duff — выдуманы гатунак піва ў сэрыяле «Сымпсаны». Улюбёны гатунак Гамэра Сымпсана. Duff зьяўляецца пародыяй на масавае амэрыканскае піва: сярэдняй якасьці, таннае, з назойлівай рэклямай. Піва мае афіцыйнага прадстаўніка — Дафмана.

Галоўны канкурэнт піва «Даф» — піва «Фад» (Fudd), якое ўпершыню зьяўляецца ў эпізодзе «Colonel Homer». Піва «Фад» вельмі папулярна ў горадзе Шэлбівіле, хоць Мо неяк згадаў, што ён думае, што гэтае піва было забароненае, бо «ад яго гэтыя вяскоўцы сьлепнулі».

Падабенства з «Budweiser»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Этыкеткі абодвух гатункаў падобныя.
  • «Будвайзэр» часта завуць «Буд», гэты назоў гучаў і ў рэклямных роліках.
  • «Будвайзэр» выкарыстаў вобраз Будмана.

Гатункі піва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўважаныя ў сэрыяле гатунку піва «Даф»:

  • Duff — розныя эпізоды.
  • Duffenbrau — эпізод «Mayored to the Mob».
  • Duff Lite — эпізод «Duffless».
  • Duff Dry — эпізод «Duffless».
  • Duff Jr.
  • Duff Dark — эпізод «Duffless».
  • Lady Duff — эпізод «Duffless».
  • Duff Lager
  • Raspberry Duff — эпізод «Duffless».
  • Tartar Control Duff — эпізод «Duffless».
  • Henry K. Duff’s Private Reserve
  • Duff Blue
  • Duff Stout
  • Duff Zero (безалькагольнае)
  • Duff Extra Cold
  • Duff Microbrew
  • New Duff
  • Duff Gummi Beers — эпізод «Duffless».
  • Duff Experimental
  • Duff Red
  • Duff Ice — кампутарная гульня «The Simpsons Hit & Run».
  • Duff Special Reserve
  • Duff Draft
  • Duff Malt
  • Duff Christmas Ale
  • Duff Amber Fire-Brewed Barley Export
  • Duff’s Double-Dunkin' Breakfast Lager

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Піва пад маркай «Duff» выраблялася ў Паўднёвай Аўстраліі зь сярэдзіны 1990 году да 1996 году, калі высьвятлілася, што назоў без дазволу запазычаны з «Сымпсанаў». Кошт гэтага піва даходзіць цяпер да 10 000$ за скрынку, тады як у вытворцы яна каштавала 24$.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Duffсховішча мультымэдыйных матэрыялаў