Шыракавушка эўрапейская
Шыракавушка эўрапейская | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Рукакрылыя (Chiroptera) |
Сямейства | Вечарнікавыя (Vespertilionidae) |
Род | Шыракавушка (Barbastella) |
Бінамінальная намэнклятура | |
Barbastella barbastellus (Schreber, 1774) | |
Арэал | |
Шыракавушка эўрапейская (Barbastella barbastellus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).
Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даўжыня цела 40–55 мм, хвост 36–52 мм, размах крылаў 26–29 см, даўжыня перадплечча 35–45 мм, вага 6–13 г. Самка значна буйней самца. Вушы шырокія, злучаныя праз галаву скурай і пакрытыя рыжа-карычневай поўсьцю на задняй паверхні. Крыла даволі доўгія, вузькі й загостреныя на канцах. Верх і махавыя перапонкі ад цёмна-карычневага да чарнаватага колеру, ніз цёмна-шэры.
Распаўсюджваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сустракаецца ў Эўропі (Аўстрыя, Андора, Беларусь, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Ватыкан, Вугоршчына, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Ірляндыя, Італія (укл. Сардынія, Сыцылія), Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксэмбург, Малдова, Манака, Чарнагорыя, Харватыя, Чэхія, Данія, Францыя, Паўночная Македонія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расія, Сан-Марына, Сэрбія, Славакія, Славенія, Іспанія (Канары, Балеары), Швэцыя, Швэйцарыя, Украіна), Марока, Азіі (Азэрбайджан, Армэнія, Грузія, Іран), ад узроўню мора да 2260 м.
Лад жыцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Здабывае ежу ў адкрытых лясах і на ўзлесках, сілкуючыся ў асноўным буйнымі матылькамі. Улетку месцы для начлегу сустракаюцца ў адкрытых лясах і зрэдку ў старых будынках. Гэты кажан праяўляе высокую вернасьць месцам начлегу і пошуку ежы. Узімку спячка можа пачынацца на дрэвах, але пазьней яны аддаюць перавагу падземным месцам. Падземныя месцы пражываньня могуць быць любога тыпу.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Piraccini, R. 2016. Barbastella barbastellus. The IUCN (анг.)
- Reavill, C. 2000. Barbastella barbastellus. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |