2-я беларуска-літоўская дывізія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзнака Беларуска-Літоўскай Дывізіі

Другая Беларуска-Літоўская Дывізія (па-польску: 2 Dywizja Litewsko-Białoruska, 2 DLit.-Biał.) — адзінка пяхоты Войска Польскага ў 1919—1921.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фармаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кастрычніку 1919 была праведзена рэарганізацыя літоўска-беларускай дывізіі. У выніку было створана дзьве дывізіі пяхоты, якім надалі нумары 1 і 2. Кожная складалася з двух брыгад па два палка стральцоў. У склад 2-й беларуска-дітоўскай дывізіі былі далучаны палкі стральцоў — беластоцкі, лідзкі і ковенскі з былой літоўска-беларускай дывізіі. У лютым-красавіку 1920 быў сфармаваны Слуцкі Полк Стральцоў, які далучылі да Дывізіі.

Баявыя дзеяньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2-я беларуска-літоўская дывізія пад час польска-бальшавіцкай вайны займала пазыцыі на польска-летувіскай граніцы. У выніку савецкага наступу ў ліпені 1920 была часткова расьцярушана і сапхнута на тэрыторыю Летувы. Спрабавала перайсьці на Сувальшчыну, але была аточаная летувісамі і інтэрнаваная. Зноў сфармаваная ў тыле фронту.

У Сярэдняй Літве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля бунту Жалігоўскага III Брыгада ўвайшла ў склад войска Сярэдняй Літвы разам зь 1-й беларуска-літоўскай дывізіяй. IV Брыгада заставалася на тэрыторыі Польшчы.

12 кастрычніка 1921 усе дывізіі і палкі атрымалі нумарацыю згодна ўкладу Войска Польскага. Адначасова дывізіі былі пераведзены ў «мірны стан».

Слуцкі і Беластоцкі Палкі Стральцоў ўвайшлі ў склад 20 Дывізіі Пяхоты як 78-ы і 79-ы Палкі Пяхоты зь местам пастою камандваньня ў гарнізоне Баранавічы. Трэцім палком 20-й ДП стаўся 80-ы Полк Пяхоты, які як Наваградзкі Полк Стральцоў ўваходзіў у склад 1-й Беларуска-Літоўскай Дывізіі.

Камандаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]