Яхта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яхта

Яхта (па-нідэрляндзку: jacht, ад jagen — гнаць, перасьледваць) — першапачаткова лёгкае, хуткае судна для перавозкі важных пэрсонаў. У сучасным разуменьні яхтай зьяўляецца любое судна, прызначанае для спартовых альбо турыстычных мэтаў. Да яхтаў не адносяцца судны прызначаныя для камэрцыйных мэтаў, перавозкі пасажыраў, грузаў, а таксама дзеля правядзеньня інжынэрных, выратавальных і дасьледчых працаў у моры.

Першыя згадкі пра спартовыя ветразевыя яхты адносяцца да XVII стагодзьдзя. Сучасная яхта можа адносіцца да аднай з трох клясаў суднаў: ветразевыя яхты, ветразева-маторныя й маторныя яхты. Практычна ўсе сучасныя парусныя яхты, прызначаныя для турызму, маюць дапаможны матор для манэўраваньня ў порце альбо руху зь невялікай хуткасьцю пры адсутнасьці ветру. Ветразевыя яхты, якія ня маюць матора, часьцей за ўсё прызначаныя да спорту.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яхтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў