Ясноткавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ясноткавыя
Lamium purpureum L.
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаДвухдольныя
АтрадLamiales
Бінамінальная намэнклятура
Lamiaceae
ITIS 32251 ·

Ясноткавыя (ясноткакветныя) (па-лацінску: Lamiaceae), або губакветныя (па-лацінску: Labiatae) — сямейства расьлінаў, уключае каля 210 родаў і парадку 3500 відаў, сярод якіх такія шырока выкарыстоўваныя ў кулінарыі расьліны, як базылік, мята, размарын, палын, чабор, маяран.

Біялягічнае апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ільвіны хвост (Leonotis leonurus)
Глухая крапіва (Lamium album)

Велізарная большасьць ясноткавых — аднагадовыя і шматгадовыя травы, радзей паўхмызьнякі і хмызьнякі і толькі трохі дрэвападобных формаў.

Першапачатковы назоў губакветныя (Labiatae Juss.) быў дадзены з-за таго, што кветка ў большасьці двугубая, падобна на расчыненую зяпу або пашчу з двума вуснамі, накіраванымі ўверх і ўніз, а часам падзеленымі на розныя лопасьці.

Плод звычайна чатырохдольны, пагружаны ў кубачак, які застаецца пасьля адцьвітаньня; рэдка плод з 1 або 3 арэшкаў, пры недаразьвіцьці іх часткі, але ніколі не бывае ні каробчатым, ні ягадным або іншага выгляду.

Сьцеблы часьцей за ўсё чатырохгранныя, у нешматлікіх круглявыя; лісты заўсёды супраціўныя, а пары іх разьмешчаныя накрыж, суцэльныя або розна рассечаныя. Прылісткаў няма. У кутах лісьця кветкі адзінкавыя, парныя або сабраныя ў нешматлікія суквецьці на кароткіх ножках; кожная пара такіх суквецьцяў, датыкаючыся крайнімі кветкамі, утварае ілжывае кальцо кветак, а пры цесным разьмяшчэньні такіх кольцаў у верхняй частцы сьцябла ўвесь збор колераў прымае выгляд ілжывага коласа (так, напрыклад, у мяты, катовіка, ільвінага хваста і інш.), прычым верхнія лісты значна паменшаныя і прымаюць ужо характар прыкветкаў. У лісьці ўтрымоўваюцца араматычныя этэрныя алеі.

Кветка базыліка (Ocimum basilicum)

Кубачак, заўсёды застаецца пры плодзе, як ужо сказана, звычайна падобны да званочка і пяцізубы, да часу сталасьці плоду цьвярдзее, і зубцы яго становяцца калючымі; радзей двугубы. Венчык заўсёды трубчасты, але на канцы моцна вар’іруе: то ясна двугубы з моцна разьвітымі лопасьцямі (шалвея, глухая крапіва, зябер і інш.), то няпоўнагубы або аднагубы (жывучка, дубніца), то абрэзаны амаль правільна і зусім не губаты (мята). Тычынак 4, рэдка 2, прымацаваных да трубкі венчыка, зь якім яны і адвальваюцца разам; яны то ўтоеныя пад увагнутай верхняй губою венчыка, то выстаўляюцца наружу, калі венчык няпоўнагубы або зрэзаны.

Заўважана, што некаторыя яснатковыя з вонкавымі тычынкамі і мала разьвітым венчыкам, маюць свой адмысловы раён распаўсюджваньня, пераважна ў Сярэдняй і Ўсходняй Азіі, Усходняй Эўропе, Паўночнай Афрыцы і Паўночнай Амэрыцы, што залежыць, па ўсёй верагоднасьці, ад аднастайнага жа разьмеркаваньня некаторых казурак.

Наконт аўтара, які клясыфікаваў гэтае сямейства, крыніцы розьняцца. Адны сьцьвярджаюць, што гэта быў расейскі біёляг Іван Мартынаў[1], другія — што гэта Джон Ліндлі[2].

Роды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ LAMIACEAE
  2. ^ L. Watson and M. J. Dallwitz The families of flowering plants (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ясноткавыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў