Ян Фрыдэрык Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Фрыдэрык Сапега
Ян Фрыдэрык Сапега. А. Мірыс, 1765 г.
Ян Фрыдэрык Сапега. А. Мірыс, 1765 г.

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 18 кастрычніка 1680
Дабратычы Берасьцейскага павету
Памёр 6 ліпеня 1751
Лысаводы Падольскага ваяводзтва
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Казімер Уладзіслаў Сапега
Францішка з Копацяў
Жонка Канстанцыя з Радзівілаў
Дзейнасьць гісторык

Ян Фрыдэрык Сапега (18 кастрычніка 1680, вёска Дабратычы Берасьцейскага павету — 6 ліпеня 1751, вёска Лысаводы Падольскага ваяводзтва) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1711—1712) і троцкі (1716—1735), канцлер вялікі літоўскі (з 1735).

Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем. Быў старостам берасьцейскім (з 1697) і прапойскім (з 1739).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канстанцыя з Радзівілаў

З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Ўладзіслава, ваяводы троцкага, і Францішкі з Копацяў.

Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Берасьці, працягваў адукацыю ў Любліне і Варшаве. У 1697 годзе атрымаў урад старосты берасьцейскага. У 1700—1702 гадох падарожнічаў за мяжой, наведаў Прусію, Саксонію, Аўстрыю, Францыю, Галяндыю і Ангельшчыну[2].

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) сьпярша быў на баку Аўгуста Моцнага і далучыўся да Сандамірскай канфэдэрацыі, у 1706 годзе перайшоў у лягер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў урад рэфэрэндара вялікага літоўскага (1706—1709). У 1717 годзе актыўна выступаў супраць прысутнасьці расейскіх войскаў у Рэчы Паспалітай[2], далучыўся да Тарнагродзкай канфэдэрацыі супраціўнікаў караля.

Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу. На соймах выступаў супраць умяшаньня Расеі ўва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай праз падтрымку праваслаўных і за захаваньне Рэччу Паспалітай нэўтралітэту на міжнароднай арэне[2]. Клапаціўся пра пасады для магнацкіх родаў Радзівілаў (зь якімі яго зьвязвала жонка) і Сапегаў.

Пабраўся шлюбам з Канстанцыяй, дачкой Караля Станіслава Радзівіла, не пакінуў нашчадкаў. Спачыў у касьцёле Сьвятой Ганны ў Кодні[3].

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Значную частку жыцьця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку, якая на 1744 год складалася з 3500 пазыцыяў. Напісаў гісторыю мясцовага абраза Панны Марыі (Торунь, 1720), гістарычна-генэалягічны нарыс роду Сапегаў (Варшава, 1730) і інш.

У Коданскім касьцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў[4].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малярства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 99. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ а б в Мацук А. Сапега Ян Фрыдэрык // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 545.
  3. ^ а б Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 206.
  4. ^ Грыцкевіч А. Сапегі [1] // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]