Ян Рустэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Рустэм
Аўтапартрэт, алей на палатне, Нацыянальны музэй ва Ўроцлаве
Дата нараджэньня 1762
Месца нараджэньня Стамбул
Дата сьмерці 21 чэрвеня 1835
Месца сьмерці каля Дукштаў
Месца пахаваньня
Занятак мастак-партрэтыст
Навуковая сфэра малярства
Месца працы
Жанры партрэт
Плынь пераходная ад клясыцызму да рамантызму

Ян Рустэ́м (па-польску: Jan Rustem, па-летувіску: Jonas Rustemas, па-армянску: Յան Ռուստամ; 1762, Стамбул — 21 чэрвеня [ст. ст. 9 чэрвеня] 1835, каля Дукштаў) — мастак армянскага, турэцкага або грэцкага паходжаньня, стваральнік віленскай мастацкай школы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На запрашэньне Адама Чартарыйскага ў 1774 року прыехаў у Варшаву, дзе сярод ягоных настаўнікаў былі Ян Пётр Норблін і Марчэла Бачарэльлі. У 17881790 вучыўся ў Нямеччыне, дзе стаў вольным муляром.

Пасьля на непрацяглы час вярнуўся ў Варшаву, адкуль неўзабаве пераехаў у Вільню. У 17981832 выкладаў у Галоўнай віленскай школе(ru)1803 — Віленскі ўнівэрсытэт). У 1821 року атрымаў прафэсарскае званьне. Яго вучнямі былі між іншых: Ёсіф Аляшкевіч, Валенцій Ваньковіч, Ян Дамель, Міхаіл Кулеша, Напалеон Орда, Канут Русецкі, Іван Хруцкі, Тарас Шаўчэнка.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маляваў пераважна партрэты, між іншым: Адама Казімера Чартарыйскага, Тамаша Зана, Андрэя Сьнядэцкага, Яна Сьнядэцкага, Яўхіма Лялевеля. Вядомыя таксама ягоныя гістарычныя сцэны і пэйзажы. Праектаваў дэкарацыі і касьцюмы для віленскага тэатру.

Творы захоўваюцца ў музэях Летувы, Нямеччыны, Польшчы.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Stefania Krzysztofowicz-Kozakowska. Malarstwo Polskie w zbiorach za granicą. — Wydawnictwo Kluszczyński, 2003. — ISBN 83-88080-85-7
  • Od starożytności do współczesności - Malarstwo i rzeźba. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN S.A., 2006.
  • Rūta Janonienė. Jonas Rustemas. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidyklab, 1999. — 360 с. — ISBN 9986-571-49-9

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]