Яніна (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яніна

Яніна (Іяніна, Янінскае возера, Памватыда; па-грэцку: Λίμνη Ιωαννίνων) — возера на паўночным захадзе Грэцыі. Плошча 22,8 км².

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Возера разьмешчана ў цэнтральнай частцы ному Яніна, вобласьць Эпір. Сярэдняя глыбіня меней за 7 м, максымальная — 11 м. Даўжыня да 7,5 км, шырыня — да 5 км. Вышыня люстра 470 м над узроўнем мора.

На ўсходнім беразе возера знаходзіцца горад Яніна, на паўночным — населены пункт Пэрама. У паўночнага берагу — невялікі востраў. Паўночней возера — гара Міцыкелі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яніна (возера)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў