Яан Гуркюф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яан Гуркюф
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 ліпеня 1986(1986-07-11)[1][2][3][…] (37 гадоў)
Рост 185 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2006—2009
2008—2009
2009—2010
2010—2015
2015—2018
2018—2019
Рэн
Мілян
Бардо (арэнда)
Бардо
Алімпік Ліён
Рэн
Дыжон
66 (6)
36 (2)
37 (12)
32 (6)
90 (14)
49 (7)
8 (0)
Зборныя
2008—2013 Францыя 32 (4)

Яан Гуркюф (па-француску: Yoann Gourcuff; нарадзіўся 11 ліпеня 1986 году, Пляэмёр, Францыя) — былы францускі футбаліст брэтонскага паходжаньня, атакавалы паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Францыі. Яан зьяўляецца сынам былога футбаліста, які цяпер працуе футбольным трэнэрам, Крыстыяна Гуркюфа. Паводле словаў Давіда Жыналя, Гуркюф зьяўляўся найлепшым францускім гульцом свайго пакаленьня[4]. Яго стыль гульні й здольнасьці прыцягнулі параўнаньне яго з францускай футбольнай легендай Зынэдынам Зыданам.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаўшы сваю кар’еру ў клюбе «Ляр’ен», галоўным трэнэрам якога быў ягоны бацька Крыстыян Гуркюф, у 2001 годзе Яан падпісаў кантракт з «Рэнам».

У сэзоне 2003—2004 гадоў ён адгуляў 9 матчаў. Наступныя сэзоны былі даволі пасьпяховымі. У сэзоне 2005—2006 гадоў Гуркюф забіў 16 галоў, а «Рэн» скончыў сэзон на 7-м месцы й атрымаў месца ў Кубку Інтэртота.

Улетку 2006 году вядучыя клюбы Эўропы, такія як «Валенсія», «Аякс» і «Арсэнал», былі зацікаўлены ў куплі гульца, але Гуркюф абраў італьянскі «Мілян», падпісаўшы кантракт да 2011 году. Сваю кар’еру ў гэтым клюбе Яан пачаў голам у браму грэцкага клюбу АЕК у матчы Лігі чэмпіёнаў. У чэрвені 2008 году «Мілян» аддаў Гуркюфа ў арэнду ў францускі «Бардо», у складзе якога ён стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Францыі. Пазьней «Бардо» выкупіў трансфэр Яана за 15 млн эўра.

23 жніўня 2010 году ліёнскі «Алімпік» выкупіў у «Бардо» правы на гульца за 22 млн эўра[5]. 25 жніўня Гуркюф падпісаў зь ліёнцамі пяцігадовы кантракт[6].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуркюф згуляў свой першы матч у форме зборнай Францыі 20 жніўня 2008 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Швэцыі[7]. На пляцоўцы Яан зьявіўся на 92 хвіліне, калі Францыя ўжо атрымлівала перамогу зь лікам 3:2[8]. Свой першы гол за францускую каманду забіў 11 кастрычніка 2008 году ў матчы кваліфікацыі да чэмпіянату сьвету 2010 году супраць зборнай Румыніі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мілян:

Бардо:

Ліён:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Yoann Gourcuff // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Yoann Gourcuff // GeneaStar
  3. ^ а б в YOANN GOURCUFF // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. ^ Gourcuff is probably the most talented player of his generation. Sport.co.uk
  5. ^ Accord avec Bordeaux pour le transfert de Yoann Gourcuff. Olympique Lyonnais
  6. ^ La conférence de presse de Yoann Gourcuff (extraits). Olympique Lyonnais
  7. ^ Domenech goes for youth against Sweden. BLNZ.
  8. ^ Suese 2–3 France. French Football Federation

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]