Юзэф Эдвард Пузына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Юзэф Пузына»)
Юзэф Эдвард Пузына
Дата нараджэньня 24 верасьня 1878(1878-09-24)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 студзеня 1949(1949-01-20)[1] (70 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак пісьменьнік, паэт, гісторык, публіцыст, генэоляг, палітык, перакладнік
Навуковая сфэра гісторыя[2], генэалёгія[2], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][2], публіцыстыка[2], палітычная дзейнасьць[d][2] і перакладніцкая дзейнасьць[d][2]
Бацька Юзаф Адольф Марцін Пузына[d]
Маці Марыя Тэкля Юзэфіна Акветка-Шышла[d]
Дзеці Józef Włodzimierz Maria Puzyna[d]

Юзэф Эдвард Пузына (24 верасьня 1878, вёска Грымяча, цяпер Камянецкі раён — 20 студзеня 1949) — гісторык, пісьменьнік і паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З княскага роду Пузынаў гербу «Брама (Агінец)». Навучаўся ў Фрыбурскім унівэрсытэце (Швайцарыя), дзе атрымаў доктарскую ступень.

3 1919 году працаваў у Міністэрстве замежных справаў Польскай Рэспублікі, быў рэдактарам часопісу «Messager Polonais» («Польскі весьнік», напаўафіцыйнае выданьне міністэрства). Па выхадзе ў адстаўку з 1933 году жыў у Вялікай Бераставіцы, з 1939 году — у Варшаве. 3 1944 году працаваў у Чанстахове кіраўніком аддзелу культуры магістрата.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучаў праблемы паходжаньня княскіх родаў Вялікага Княства Літоўскага, іх палітычную ролю ў жыцьці дзяржавы. Аўтар вялікай працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова публікавалася ў 1937 годзе). У 1930-х гадох быў сябрам рэдакцыі часопісу «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). Аўтар мэмуараў пра пісьменьніцу Марыю Радзевіч.

Выводзіў імёны літоўскіх князёў і баяраў ад паўночнагерманскіх (скандынаўскіх) адпаведнікаў[3].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар лірычных і сатырычных вершаў (зборнік «Даўней», 1905), патрыятычных паэмаў, гімнаў, паэтычных драмаў (зборнік «Па дарозе», 1922), аповесьцяў[4].

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Switrigail von Litauen: Die politische Bedeutung seiner Erhebung zum Grossfiirsten. Fribourg, 1914;
  • Korjat i Korjatowicze // Ateneum Wileńskie. 1930. R 7, z. 3—4;
  • Kim był i jak się naprawdę nazywał Pukuwer, ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. 1935. R. 10;
  • Korjat i Korjatowicze oraz sprawa podolska // Ateneum Wileńskie. 1936. R 11;
  • Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesięcznik heraldyczny. 1932. nr 10;
  • W sprawie pierwszych walk Litwinów z Tatarami o Ruś, 1238—1243 // Przegląd historyczno-wojskowy. Warszawa, 1937. T. 9.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]