Эўраскептыцызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эўраскептыцы́зм — тэрмін, якім пазначаюць скептычнае, нэгатыўнае стаўленьне да працэсу інтэграцыі ў межах Эўрапейскага зьвязу. Эўраскептыцызм як паняцьце зьявілася ў Вялікабрытаніі сярод праціўнікаў членства краіны ў ЭЗ. З таго часу тэрмін пашырыўся на многія іншыя краіны Эўропы. Акрамя агульнага непрыманьня інтэграцыі ў ЭЗ, эўраскептыкі выступаюць супраць асобных палітык зьвязу, у прыватнасьці супраць увядзеньня адзінае валюты эўра, эўраканстытуцыі, наддзяржаўных утварэньняў, фэдэралізацыі зьвязу і іншага.

Вельмі часта эўраскептыкі выступаюць з пазыцыяў падтрымкі нацыянальных дзяржаваў, іх сувэрэнітэту, і выказваюць засьцярогі, што далейшая інтэграцыя размые нацыянальны сувэрэнітэт іх дзяржаваў. Нягледзячы на гэта, эўраскептыцызм зьяўляецца асобнай аформленай ідэалёгіяй. Прадстаўнікі розных краінаў, розных рухаў выказваюць сваю незадаволенасьць асобнымі аспэктамі зьвязу, якія зьяўляюцца непрымальнымі для іх. Мэты шматлікіх эўраскептыкаў таксама адрозьніваюцца — ад поўнага выйсьця са зьязву, выйсьця з валютнай зоны да жаданьня рэфармаваць зьвяз не выходзячы зь яго.