Эрык Шміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Эрык Шмідт»)
Эрык Шміт
анг. Eric Emerson Schmidt
Род дзейнасьці інжынэр
Дата нараджэньня 27 красавіка 1955(1955-04-27)[1][2] (68 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак калекцыянэр мастацтва, інжынэр, прафэсар унівэрсытэту, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, бізнэсмэн, інжынэр праграмнага забесьпячэньня, інжынэр-электрык, прадпрымальнік
Навуковая сфэра кампутарная інжынэрыя[d] і праграмны інжынірынг[d][6]
Месца працы
Дзеці Sophie Schmidt[d]
Узнагароды
Сайт ericschmidt.com

Эрык Эмэрсан Шміт (нар. 1955, Вашынгтон, ЗША) — амэрыканскі інжынэр.

Былы старшыня карпарацыі «Google» і былы[7] сябра рады дырэктараў «Apple»[8] Акрамя гэтага, ён зьяўляецца сябрам рады павераных Прынстанскага ўнівэрсытэту[9] і ўнівэрсытэту Карнэгі — Мэлан[10].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя крокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку кар’еры Эрык Шміт займаў розныя тэхнічныя пасады ў высокатэхналягічных кампаніях, напрыклад, Bell Labs, Zilog і Xerox. У 1983 годзе ён уладкаваўся ў Sun Microsystems і ўзначаліў распрацоўку Java. Па кар’ернай лесьвіцы ён дайшоў да пасады тэхнічнага дырэктара. У 1997 годзе ён заняў пасаду выканаўчага дырэктара Novell.

Шміт пакінуў Novell адначасова з набыцьцём Novell кампаніі Cambridge Technonly Partners. Заснавальнікі «Google» Сяргей Брын і Лэры Пэйдж зладзілі гутарку зь ім. Уражаныя, яны запрасілі яго ў «Google», і ў 2001 Эрык Шміт стаў выканаўчым дырэктарам карпарацыі «Google».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]