Эмірэйтс (стадыён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эмірэйтс
Краіна Вялікабрытанія
Горад Ізьлінгтан[d]
Адрас Эшбуртан Глоўв, Лёндан
Год пабудовы 2006
Дата адкрыцьця ліпень 2006
Зьмяшчальнасьць 60 355 чалавек
Хатняя каманда Арсэнал
Памеры поля 104 × 64 м
Тып пакрыцьця Дэса Грасмастэр[d][1] і трава[d]
Каардынаты 51°33′18″ пн. ш. 0°6′31″ з. д. / 51.555° пн. ш. 0.10861° з. д. / 51.555; -0.10861Каардынаты: 51°33′18″ пн. ш. 0°6′31″ з. д. / 51.555° пн. ш. 0.10861° з. д. / 51.555; -0.10861
Эмірэйтс на мапе Вялікабрытаніі
Эмірэйтс
Эмірэйтс
Эмірэйтс
Афіцыйны сайт

«Эмірэйтс Стэдыюм» (па-ангельску: Emirates Stadium) — стадыён у Лёндане. Хатні стадыён каманды «Арсэнал», умяшчальнасьць 60 432 гледачы. Быў пабудаваны ў ліпені 2006 году і замяніў стары стадыён «Арсэналу» — «Гайбэры». Выдаткі на будаўніцтва склалі £390 мільёнаў. Стадыён — другі па велічыні ў чэмпіянаце Ангельшчыне па футболе, пасьля «Олд Трафарду» ў Манчэстэры. У гэтага стадыёну 4 трыбуны, кожная зь іх складаецца з чатырох ярусаў (сярэднія — самыя маленькія), ёсьць дах над усімі глядацкімі месцамі, два відэатаблё, у падтрыбунных памяшканьнях ёсьць крамы, туалеты, рэстараны. Поле стадыёну характэрна тым, што траву з абедзьвюх брамавых пляцовак можна выняць і памяняць. Да пабудовы стадыёну «Ўэмблі», на стадыёне было праведзена некалькі матчаў зборнай Ангельшчыны, таксама тут гуляла некалькі таварыскіх матчаў зборная Бразыліі па футболе.

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Новы стадыён носіць імя галоўнага спонсара клюбу, авіякампаніі «Эмірэйтс» (па-ангельску: Emirates), зь якім клюб падпісаў рэкордны кантракт на 100 мільёнаў эўра.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hybrid football pitches: why the grass is always greener — 2006.