Эльзас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эльзас
Alsace

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус культурны рэгіён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Страсбург
Насельніцтва (2013) 1 859 869
Шчыльнасьць 225 чал./км²
Плошча 8280 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 1424 м
Месцазнаходжаньне Эльзасу
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас CET (UTC+1)
Летні час CEST (UTC+2)
Код ISO 3166-2 FR-A
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Эльзас (па-француску: Alsace, па-нямецку: Elsass) — былы адміністрацыйны рэгіён і гістарычны рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Меў межы на поўначы й усходзе зь Нямеччынай, на поўдні — са Швайцарыяй, на паўднёвым захадзе — з былым рэгіёнам Франш-Камтэ, на захадзе — з былым рэгіёнам Лятарынгія. Плошча 8280 км². Насельніцтва складала па стане на 2012 год 1 859 869 чалавек. Каля 40% жыхароў валодаюць эльзаскім дыялектам нямецкай мовы[1]. У склад рэгіёну ўваходзілі 2 дэпартамэнты: Ніжні Райн і Верхні Райн. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Страсбург (275 718 жыхароў). Буйным горадам зьяўляецца таксама Мюлюз (112 063 жыхароў). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам зь Лятарынгіяй і Шампаньню-Ардэнамі ў склад новаўтворанага рэгіёну Гранд-Эст (Страсбург стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эльзассховішча мультымэдыйных матэрыялаў