Электрахімія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Электрахімія — разьдзел фізычнай хіміі, які вывучае кандэнсаваныя іённыя сыстэмы і зьявы на межах паміж розназараджанымі фазамі.

Паводле Міжнароднага таварыства электрахіміі, электрахімія займаецца хімічнымі зьявамі, зьвязанымі з разьдзяленьнем і пераносам зарадаў, і практычна ўжываецца ў разнастайных сфэрах дзейнасьці, ад фундамэнтальных дасьледаваньняў да прамысловасьці, аховы навакольнага асяродзьдзя і мэдыцыны.

Тэарэтычную аснову электрахіміі складаюць: тэорыя электралітаў, тэорыя падвойнага электрычнага слоя і тэорыя элемэнтарнага акту пераносу электрона. Электрахімія выкарыстоўвае тэарэтычныя мэтады матэматычнай і квантавай хіміі з улікам спэцыфікі паводзін сыстэмаў, апарат тэарэтычнай электрадынамікі і электрастатыкі, мэтады статыстычнай фізыкі, хімічнай тэрмадынамікі і кінэтыкі.

Сучасныя дасьледаваньні ў галіне электрахіміі дазваляюць умоўна вылучыць наступныя кірункі яе разьвіцьця: электрахімія міжфазавай мяжы мэтал-электраліт, электрахімія паўправаднікоў, электрааналітычная хімія, электрахімія цьвёрдых электралітаў, электракаталіз, а таксама распрацоўка электрахімічных крыніцаў току.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]