Эва Мэндэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эва Мэндэс
Eva Mendes
Эва Мэндэс, студзень 2008 году
Дата нараджэньня 5 сакавіка 1974 (50 гадоў)
Месца нараджэньня Маямі, Флорыда
Грамадзянства ЗША
Месца вучобы
Занятак акторка
Гады дзейнасьці 1998 — цяпер
Псэўданімы Eva Mendes
IMDb ID nm0578949

Э́ва Мэ́ндэс (па-ангельску: Eva Mendes; нарадзілася 5 сакавіка 1974 году[1], Маямі, штат Флорыда[2]) — амэрыканская акторка.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эва Мэндэс нарадзілася ў Маямі ў сям'і кубінскіх імігрантаў, але вырасла ў Лос-Анджэлесе, штат Каліфорнія. Вучылася ў сярэдняй школе імя Гербэрта Гувэра ў Глендэйле, затым вучылася ва Ўнівэрсытэце штату Каліфорнія ў Нортрыджы на дызайнэра інтэр’ераў, але пакінула навучаньне дзеля акторскай кар’еры.

Кар'ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэндэс пачынала са здымак у рэкляме, відэакліпах (яна зьнялася ў кліпах «Hole In My Soul» групы Aerosmith і «Miami» Ўіла Сьміта) і гуляла эпізадычныя ролі ў тэлесэрыялах і фільмах з нізкім бюджэтам. Прарыў у яе акторскай кар'еры адбыўся пасьля фільма «Трэніравальны дзень», дзе яна выканала вядучую жаночую ролю. Фільм атрымаў некалькі ўзнагарод і быў цёпла сустрэты крытыкамі, а Мэндэс запомнілася яшчэ і тым, што паўстала ў карціне цалкам аголенай.

Пасьля гэтага акторку сталі запрашаць у сур'ёзныя праекты з моцным акторскім складам: у камэдыі «Затрымаўся ў табе» і «Правілы здыму: Мэтад Гітча», трылер «Па-за часам», баевікі «Падвойны фарсаж» і «Аднойчы ў Мэксыцы» (за апошні фільм Мэндэс атрымала намінацыю на Teen Choice Awards). У лютым 2007 году на экраны выйшаў фільм «Зманлівы гоншчык», у якім яна выканала ролю сяброўкі галоўнага героя, Зманлівага гоншчыка.

Мэндэс зьяўляецца мадэльлю, якая рэклямуе прадукцыю кампаніі «Рэўлон». У 2006 годзе часопіс «Maxim» аддаў ёй 27 радок свайго рэйтынгу[3].

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмы
Год На беларускай мове На мове арыгінала Роля
2012 Карпарацыя «Сьвятыя маторы» Holy Motors прыгожая лялька Kay M
2009 Дрэнны лейтэнант Bad Lieutenant
Каралева Поўдня Queen of the South Тэрэза Мэндоса
2008 Жанчыны The Women Крыстэл Ален
Мсьцівец The Spirit Пясок
2007 Live! Live! Кэці
Чысьцільшчык Cleaner Эн Норкат
Уладары ночы We Own The Night Аманда Хуарэс
Зманлівы гоншчык Ghost Rider Раксана Сімпсан
2006 Даверся мужчыну Trust the Man Фэйт
2005 3 і 3 3 & 3 Габрыэла
Гісторыя Ўэндэла Бэйкера The Wendell Baker Story Дорын
Правілы здыму: Мэтад Гітча Hitch Сара
2003 Затрымаўся ў табе Stuck on You Эйпрыл
Па-за часам Out of Time Алекс Дыяс Ўітлак
Аднойчы ў Мэксыцы Once Upon a Time in Mexico Агент Ахедрэс
Падвойны фарсаж 2 Fast 2 Furious Моніка Фуэнтэс
2002 Усё аб Бэнджамінах All About the Benjamins Джына
2001 Трэніравальны дзень Training Day Сара
Скразныя раненьні Exit Wounds Трыш
2000 Гарадзкія легенды 2 Urban Legends: Final Cut Ванэса Вальдэён
1999 Мой брат — сьвіньня My Brother the Pig Мацільда
1998 Ноч у Роксбэры A Night at the Roxbury Сяброўка нявесты
Дзеці кукурузы 5: Палі жаху Children of the Corn V: Fields of Terror Кір

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ У NY Times Movie Guide датай нараджэньня паказаны 1974 год, хоць некаторыя крыніцы прыводзяць 1978 год, як напрыклад AskMen.com
  2. ^ Паводле [1], хоць у некаторых крыніцах месцам нараджэньня няслушна паказваецца Г’юстан, штат Тэхас
  3. ^ Hot 100

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эва Мэндэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў